2.03.2020 Аб`явы Iнстытута

УВАГА! Рэжым працы Бібліятэкі і Відэатэкі зменены

Шаноўнае Спадарства!

Бібліятэка і Відэатэка Польскага Інстытута паспяхова справіліся з рамонтам, і з 3 сакавіка мы рады вітаць Вас!

Калі ласка, звярніце ўвагу на тое, што рэжым працы Бібліятэкі і Відэатэкі зменены:

аўторак, серада, пятніца 12:00 – 17:00

Уваход у Польскі Інстытут цяпер – праз цэнтральныя дзверы ў будынак на вул. Валадарскага, 6. Вам трэба прайсці да ліфтоў і падняцца на другі паверх.

Нагадваем таксама, што ў міжсезонне ходзяць вірусы. Калі Вы адчуваеце сябе кепска, калі ласка, не турбуйцеся пра пазычаныя кнігі. Натуральна, штрафы спаганяцца не будуць. Папраўляйцеся і будзьце здаровыя.

Scheduled Аб`явы Iнстытута