20.03.2020 Аб`явы Iнстытута

Бібліятэка і Відэатэка

Паважаныя чытачы!

Пакуль Польскі Інстытут у Мінску не прымае наведнікаў і не можа прапанаваць Вам свае кніжные зборы, Бібліятэка перадае сардэчныя прывітанні сваім чытачам і запрашае да чытання электронных кніг і праслухоўвання аўдыёкніг:

https://polona.pl

Адна з самых сучасных лічбавых бібліятэк у свеце і самая вялікая Бібліятэка такога кшталту ў Польшчы. Праект Нацыянальнай Бібліятэкі Польшчы прадстаўляе не толькі ўласныя зборы, але і аб’екты іншых устаноў, аблічбаваныя з выкарыстаннем найноўшых тэхналогій: старадрукі, рукапісы, графіка, карты, нататкі, фотаздымкі, улёткі, афішы і паштоўкі.

WolneLektury.pl

Класіка польскай і сусветнай літаратуры ў электронным выглядзе, ёсць і аўдыякнігі таксама!

http://otworzksiazke.pl

Электронная калекцыя навуковых кніг польскіх даследчыкаў, дзе прадстаўленыя розныя прадметныя сферы.

eBook.pl

Сервіс, прывечаны электронным выданням, з калекцыяй бясплатных часопісаў і кніг.

Наведвальнікам Відэатэкі прапануем 

ninateka.pl

Вялізны партал, які сабраў дакументальныя, мастацкія, анімацыйныя, эксперыментальныя фільмы, запісы тэатральных і оперных спектакляў, канцэртаў, праграм на культурныя, сацыяльныя і побытавыя тэмы, а таксама радыёперадачы і літаратурныя праекты.

У час карантыну кожны дзень а 20: 00 (па польскім часе, па беларускім гэта 22: 00) — спецыяльныя паказы.

http://cyfrowa.tvp.pl

Спецыяльная платформа для аблічбаваных і рэканструяваных серыялаў, фільмаў і тэлевізійнага тэатра️. ️Глядзіце абсалютна бясплатна класіку польскага кіно ў новай якасці.


 

Шаноўнае спадарства!

У сувязі з рамонтнымі працамі паведамляем, што
 
да 31 сакавіка Бібліятэка і Відэатэка Польскага Інстытута будуць зачынены.
 
Аб даце адкрыцця мы паведамім дадаткова.

Выбачаемся за нязручнасці і нагадваем, што штрафы спаганяцца не будуць.


 
 
Паважаныя чытачы!
Каталог Бібліятэкі Польскага Інстытута цяпер даступны анлайн. У любы час Вы можаце прагледзець усе даступныя пазіцыі на паліцах Бібліятэкі, а таксама замовіць патрэбныя Вам кнігі.
 
 
Дзеля таго, каб замовіць патрэбныя кнігі, а таксама прагледзець стан карткі чытача, Вам неабходна зарэгістравацца ў праграме МАК+.
 

У меню трэба выбраць Rejestracja і ўвесці неабходныя дадзеныя.

Увага! Літары ў нумары пашпарта трэба пісаць кірыліцай.
 

 

Пасля ўваходу ў сістэму прызначце Login (імя карыстальніка) i Hasło (пароль) для свайго асабістага кабінета і можаце распачынаць віртуальнае падарожжа па паліцах нашай Бібліятэкі.

Ласкава запрашаем!

 

 
 Бібліятэка Інстытута пачала сваю дзейнасць у кастрычніку 2002 года, і на сённяшні дзень бібліятэчныя фонды складаюць больш за 7000 кніг з наступных раздзелаў:
  • Мастацкая літаратура
  • Літаратура для дзяцей і моладзі
  • Культура і мастацтва
  • Палітыка і гаспадарка
  • Гісторыя
  • Рэлігія і філасофія
  • Тэатр і кіно
  • Біяграфіі славутых людзей 
  • Фотаальбомы
  • Слоўнікі
Кнігі выдаюцца на часовае карыстанне на перыяд да аднаго месяца, але каштоўныя экзэмпляры прапануюцца для прагляду на месцы.
 

Запіс у Бібліятэку Польскага Інстытута ў Мінску адбываецца на падставе сапраўднага пашпарта, а ў выпадку студэнтаў — на падставе пашпарта і студэнцкага білета. За непаўналетняга чытача Бібліятэкі нясуць адказнасць і падпісваюць фармуляр запісу бацькі або правамоцныя апекуны.

Карыстанне Бібліятэкай Польскага Інстытута ў Мінску бясплатнае.

  
 
Відэатэка прапануе фільмы на польскай мове, у фармаце DVD.

Зборы Відэатэкі складаюць кінастужкі XX i XXI стагоддзя, у тым ліку мастацкія і дакументальныя фільмы, якія ўдастоены ўзнагарод польскіх і міжнародных кінафестываляў.

Польскі Інстытут прапануе фільмы як для дарослых, так і для дзяцей. Калекцыя фільмаў уключае найлепшыя класічныя польскія творы і новыя працы сучасных польскіх рэжысёраў.

Аматары польскага тэатра маюць магчымасць пазнаёміцца са спецыяльным цыклам польскага тэлебачання “Залатая сотня” — відэазапіс ста найлепшых тэлевезійных спектакляў.

Scheduled Аб`явы Iнстытута