У праграме канцэрта прагучаць творы І.С. Баха, М. Савы, Ф. Мендэльсона-Бертольдзі, а таксама аўтарскія імправізацыі М. Жэвускага на тэмы польскіх велікодных песень.
Польскі Інстытут у Мінску жадае Вам здаровых, спакойных Велікодных свят, напоўненых верай, надзеяй і любоўю, а таксама цярплівасці ў цяжкасцях штодзённасці!
ПРЭМ’ЕРА КАНЦЭРТА адбудзецца 12 красавіка (нядзеля) а 15-й гадзіне.
Доступ па спасылцы: ▶ https://www.youtube.com/watch?v=wDTK418KNaE&feature=youtu.be
Арганізатар канцэрта – Польскі Інстытут у Мінску
У праграме:
Матэвуш Жэвускі нарадзіўся ў 1991 годзе ў г. Лукаў (Польшча). Атрымаў чатыры музычныя адукацыі: у Польшчы - Музычны ўніверсітэт імя Фрыдэрыка Шапэна ў Варшаве, у Германіі - Вышэйшая музычная школа ў Любеку, у Францыі – аспірантура Рэгіянальнай кансерваторыі ў Парыжы і ў Швейцарыі – аспірантура ў галіне старажытнай музыкі ў Базельскай музычнай акадэміі. Ступень доктара музычных мастацтваў М.Жэвускі атрымаў у 2018 годзе ў Музычным універсітэце імя Ф. Шапэна ў Варшаве, абараніўшы дысертацыю пра арганную музыку М. Дапра і А. Месіяна і запісаўшы кампакт-дыск на гістарычных арганах Арыстыда Кавалье-Колы ў саборы Св. Крыжа ў Арлеане (Францыя).
Матэвуш Жэвускі выступаў на міжнародных фестывалях і з сольнымі канцэртамі на чатырох кантынентах: у 21 еўрапейскай краіне, ЗША, Аўстраліі, Новай Зеландыі, Паўднёвай Карэі, Ганконгу, Расіі і інш. У 2018 г. выступіў у Беларусі з канцэртам у Архікатэдры імя Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Мінску.
Фіналіст Міжнароднага конкурсу арганнай музыкі імя кс. Станіслава Арміньскага ў Руміі (Германія, 2011), Нацыянальнага конкурсу арганнай Імправізацыі ў Лягніцы (Польшча, 2013), лаўрэат І прэміі і спецыяльнага прыза на Міжнародным конкурсе арганнай музыкі „Арганісты Новай Еўропы” ў г. Бардо (Польшча, 2013), лаўрэат ІІ прэміі і спецыяльнага прыза на VII Міжнародным аранным конкурсе імя М. К. Чурлёніса ў Вільнюсе (2015) і І прэміі на І Міжнародным арганным конкурсе ў Беластоку (Польшча, 2017).
Актыўна ўдзельнічаў у шматлікіх майстар-класах пад кіраўніцтвам выбітных арганістаў: Гая Бовета, Пітэра ван Дайка, Ганса Фагіуса, Аліўе Лары, Луджэра Ломана, Майкла Радулеску, Даніэля Рота і іншых.
З’яўляецца стыпендыятам прэзідэнта горада Варшавы і рэктара Музычнага ўніверсітэта імя Ф. Шапэна ў Варшаве. Акрамя таго атрымаў стыпендыю Міністэрства Навукі Польшчы і Стыпендыю Міністра культуры і нацыянальнай спадчыны “Маладая Польшча”.
З 2013 года займаецца арганізатарскай дзейнасцю ў галіне культуры. Матэвуш Жэвускі – заснавальнік і мастацкі кіраўнік міжнародных фестываляў арганнай і камернай музыкі ў Польшчы: Лукаве, Бялай Падлясцы, Уладаве і ў раёне Прага-Поўдзень у Варшаве.