26.04.2020 Кіно, Музыка, Падзея Інтэрнэт

“МЕЧЫСЛАЎ КАРЛОВІЧ – САМОТНАЕ ПАДАРОЖЖА”

Анлайн-прэм'ера дакументальнага фільма
Запрашаем Вас у нядзелю 26 красавіка а 20:00 BY на анлайн-прэм’еру дакументальнага фільма “МЕЧЫСЛАЎ КАРЛОВІЧ – САМОТНАЕ ПАДАРОЖЖА” (Польшча, рэж. Томаш Кнітэль, 2017 г., 51 хв.). 
 
Фільм рэалізаваны Польскім музычным выдавецтвам (PWMу супрацоўніцтве з Польскім тэлебачаннем (Telewizja Polska S.A.пры фінансавай падтрымцы Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны Рэспублікі Польшча. 
Стужка ўзнагароджана Срэбным Пегасам на XXII Конкурсе фільмаў пра мастацтва ў г. Закапанэ ў 2019 г. 
Фільм распавядае пра аднаго з найважнейшых польскіх кампазітараў, пачынальніка фатаграфіі і гарналыжнага спорту, які жыў на мяжы XIX і XX стагоддзяў і загінуў падчас раптоўнага сыходу снежнай лавіны ў Татрах. Фільм Томаша Кнітэля знаёміць нас з фігурай выбітнага творцы-авангардыста – усебакова таленавітай асабы і грамадскага дзеяча. 
Доступ па спаслыцы: https://www.youtube.com/watch?v=raaKKmdO4Cs 
 
Рэжысёр запрашае гледача зірнуць на постаць Карловіча з сённяшняй перспектывы праз яго фатаграфію, музыку і горы. Пра Карловіча распавядаюць кампазітары, дырыжоры, музыканты, фатографы, гісторыкі і крытыкі. Здымкі фільма праходзілі ў Варшаве, Кракаве і Закапанэ. “Самотнае падарожжа” – гэта інтымны, кранальны партрэт сціплага чалавека / мастака, творчасць якога паўплывала на гісторыю польскай музыкі і фатаграфіі, а яго захапленне гарамі надоўга ўпісалася ў сучасны эпас альпіністаў у Татрах, праваднікоў і аматараў польскіх гор.
Scheduled Кіно Музыка Падзея
Інтэрнэт Map