23.04.2020 Мастацтва, Падзея

Феномен мастацкай і літаратурнай дынастыі Косакаў

Нацыянальны музей у Варшаве запрашае кожны чацвер увечары да праслухоўвання размоў з куратарамі, кансерватарамі і асобамі са свету культуры і мастацтва. Адпраўным пунктам для абмеркавання стануць работы з калекцый Нацыянальнага музея ў Варшаве і схаваныя за імі гісторыі аўтараў, сакрэты іканаграфіі і пытанні ў галіне гісторыі мастацтва і культуры.

23 красавіка тэмай вечара стане феномен мастацкай і літаратурнай дынастыі Косакаў, якая, нягледзячы на спрэчкі, для многіх па-ранейшаму застаецца сінонімам найлепшага батальнага жывапісу. Ці “Косакі” – гэта толькі карціны з коньмі, уланамі і какетлівымі дзяўчатамі?

Гутарку з Гжэгажам Лада-Барташэвічам -мастацтвазнаўцам, ландшафтным архітэктарам, антыкварам і калекцыянерам, а таксама даўнім сябрам Тэрэзы Косак, мастацтвазнаўцы, праўнучкі Юліуша, – вядзе Павел Бень.

ГЛЯДЗЕЦЬ

Scheduled Мастацтва Падзея