Анлайн-прэм'ера дакументальнага фільма
Запрашаем Вас у нядзелю 26 красавіка а 20:00 BY на анлайн-прэм’еру дакументальнага фільма “МЕЧЫСЛАЎ КАРЛОВІЧ – САМОТНАЕ ПАДАРОЖЖА” (Польшча, рэж. Томаш Кнітэль, 2017 г., 51 хв.).
Фільм рэалізаваны Польскім музычным выдавецтвам (PWM) у супрацоўніцтве з Польскім тэлебачаннем (Telewizja Polska S.A.) пры фінансавай падтрымцы Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны Рэспублікі Польшча.
Стужка ўзнагароджана Срэбным Пегасам на XXII Конкурсе фільмаў пра мастацтва ў г. Закапанэ ў 2019 г.
Фільм распавядае пра аднаго з найважнейшых польскіх кампазітараў, пачынальніка фатаграфіі і гарналыжнага спорту, які жыў на мяжы XIX і XX стагоддзяў і загінуў падчас раптоўнага сыходу снежнай лавіны ў Татрах. Фільм Томаша Кнітэля знаёміць нас з фігурай выбітнага творцы-авангардыста – усебакова таленавітай асабы і грамадскага дзеяча.
Доступ па спаслыцы: https://www.youtube.com/watch?v=raaKKmdO4Cs
Рэжысёр запрашае гледача зірнуць на постаць Карловіча з сённяшняй перспектывы праз яго фатаграфію, музыку і горы. Пра Карловіча распавядаюць кампазітары, дырыжоры, музыканты, фатографы, гісторыкі і крытыкі. Здымкі фільма праходзілі ў Варшаве, Кракаве і Закапанэ. “Самотнае падарожжа” – гэта інтымны, кранальны партрэт сціплага чалавека / мастака, творчасць якога паўплывала на гісторыю польскай музыкі і фатаграфіі, а яго захапленне гарамі надоўга ўпісалася ў сучасны эпас альпіністаў у Татрах, праваднікоў і аматараў польскіх гор.
Інтэрактыўны часопіс 🗓
"SZTUKA. Мастацтва вельмі польскае". Выпуск II- 2021.
30
06.2021
31
08.2021
Аб`явы Iнстытута, Мастацтва, Падзея
“Гісторыка-культурная спадчына яўрэяў Беларусі на працягу стагоддзяў”
І Міжнародная анлайн-канферэнцыя
28
06.2021
30
06.2021
Гісторыя, Падзея