29.04.2020 Літаратура, Падзея

Януш Корчак “Кайтусь-чарадзей”

Так выйшла, што на гэтым тыдні чытацкія густы польскіх і беларускіх тэатраў магічным чынам супалі. Чаму магічным? Познаньскі Тэатр Анімацыі і Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы прапануюць падпісчыкам кавалкі з цудоўнай кнігі Януша Корчака “Кайтусь-чарадзей”. Звычайны (але, напраўду, неўтаймаваны) варшаўскі хлопчык навучыўся магіі самастойна, але цяпер вучыцца, як з гэтымі здольнасцямі не толькі забаўляцца, але рабіць свет лепшым і дабрэйшым. Захапляльнае чытанне ад аўтара “Караля Мацюся Першага” ў выдатным выкананні.

Аўдыёкніга Познаньскага Тэатра Анімацыі (даступныя пакуль першыя дзве главы, але з’явяцца ўсе часткі!) – тут.

Артыстка Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы Валянціна Гарцуева чытае фрагмент з беларускага пераклада Марыны Шоды – тут.

Scheduled Літаратура Падзея