Кінафестываль “Вугаль” (Węgiel Film Festival) арганізаваны студэнтамі ІІ курса факультэта Арганізацыі кіна- і тэлевізійнай вытворчасці Кінашколы імя Кшыштафа Кесьлёўскага Сілезскага ўніверсітэта ў Катавіцах. 13-15 траўня фестываль будзе праходзіць ужо 17-ы раз. Арганізатары мерапрыемства падрыхтавалі для гасцей-інтэрнаўтаў шэраг лекцый і сустрэч з вядомымі кінематаграфістамі.
Ідэя фестывалю – прэзентацыя кінематаграфічнай творчасці студэнтаў кінашкол з усяго свету шырокай аўдыторыі, а таксама ўзаемны абмен творчым вопытам і інтэграцыя школ.
Супастаўленне і параўнанне кінематаграфічных дасягненняў з’яўляецца для студэнтаў добрай магчымасцю назіраць за тэхнікай і рамяством калег. Дае магчымасць абмяняцца думкамі пра прадстаўленыя погляды і мастацкі бок фільмаў. Гэта дазваляе быць ацэненым прафесійным журы і шматлікай аўдыторыяй.
Мэтай фестывалю і спадарожных мерапрыемстваў з’яўляецца таксама інтэграцыя ўдзельнікаў: сумесныя абмеркаванні і забавы.
З года ў год мерапрыемства карыстаецца ўсё большай папулярнасцю, у тым ліку за межамі Польшчы. Гасцямі фестывалю з’яўляюцца многія асобы польскага кіно, такія як Кшыштаф Занусі і Ежы Штур.
Удзел замежных фільмаў надае фестывалю міжнародны характар.
Падрабязная інфармацыя і праграма на САЙЦЕ і FB