18.05.2020 - 24.05.2020 Кіно, Падзея

Фільм “Вялікая дарога” – да 76-й гадавіны Бітвы пад Монтэ-Касіна

Фільм “Вялікая дарога” (1946, Польшча/Італія, 87 хв.).

Фільм быў створаны ў Італіі Цэнтрам культуры і прэсы II Польскага корпуса.

Гэта адзіны фільм пра ўдзел польскай арміі ў кампаніі на італьянскім фронце і адзіны фільм да 1989 года, які паказвае праўдзівы лёс палякаў падчас Другой сусветнай вайны. У дадатак, у ім выкарыстаны ўнікальныя дакументальныя матэрыялы з 1939 года і пазнейшых гадоў вайны, а менавіта фотаздымкі з баёў, якія былі ўмела ўплецены ў сюжэт.

“Вялікая дарога” паказвае лёсы людзей, выселеных у Сібір і на Калыму ў 1939 годзе, якія перажылі выгнанне і трапілі ў войска генерала Андэрса (пазней ІІ Польскі корпус). Галоўны герой, ролю якога выконвае Альбін Асоўскі, удзельнічае і атрымлівае раненне ў першым наступе пад Монтэ-Касіна 11 траўня 1944 года. У шпіталі медсястра знаходзіць у яго дзённік, дзе апісаны падзеі часоў яго жыцця ў Львове, выбух вайны і напад Савецкага саюза на Польшчу 17 верасня 1939 года, умовы жыцця пад савецкай акупацыяй, тэрор НКУС, высылку ў Сібір, прыбыванне ў Іране, Іраку, Палесціне і першы наступ пад Монтэ-Касіна, дзе салдат атрымлівае раненне.

Рэжысёр фільма Міхал Вашыньскі з’яўляецца адным з галоўных майстроў польскай даваеннай кінематаграфіі, стваральнікам вялікай колькасці гістарычна-прыгодніцкіх фільмаў. Музыку да фільма напісаў найважнейшы кінакампазітар таго перыяду Генрык Варс. Аператар Севярын Штайнвурцэль – выбітны аператар перыяду міжваеннага кіно ў Польшчы, муж славутай беластоцкай актрысы Норы Нэй. У фільме занята таксама шмат акцёраў міжваеннага кіно, у прыватнасці, Ядвіга Анджэеўска. А галоўную ролю выконвае Рэната Багданьска, якая пазней стала жонкай генерала Уладзіслава Андэрса.

“Вялікая дарога палякаў не скончылася на Захадзе, у будучым іх яшчэ чакае вяртанне на радзіму, але, каб вярнуцца, магчыма, ім давядзецца яшчэ змагацца”, – так гучаць апошнія словы фільма, прамоўленыя галоўным героем.

ГЛЯДЗЕЦЬ ФІЛЬМ

Таксама рэкамендуем паглядзець:

– Дакументальны фільм “Пекла пад Монтэ-Касіна”

Інтэрв’ю з адным з удзельнікаў бітвы пад Монтэ-Касіна, запісанае падчас памятных  урачыстасцяў 18 траўня 2009 года Фонда Монтэ Касіна.

– Анімацыйны фільм па коміксе “Бітва пад Монтэ-Касіна 1944 г.” у серыі “Ваенная Адысея Антка Срэбнага”.

from to
Scheduled Кіно Падзея