Фонд “Ad Arte” 20-25 траўня 2020 года праводзіць паказ польскага кароткаметражнага кіно “Short Waves Online”.
Паказы будуць адбывацца на платформе Ninateka.pl. У праграме прадстаўлены разнастайныя кароткаметражныя фільмы: анімаванае, дакументальнае, мастацкае, эксперыментальнае кіно і відэакліп. У праграму ўвайшлі фільмы-прэм’еры 2020 года і лепшыя пастаноўкі апошніх гадоў.
Гледачоў чакае хіп-хоп падарожжа па польскіх паселішчах, мы паглядзім, як працуе людская свядомасць, зазірнем у альтэрнатыўную рэальнасць без мужчын і пазнаёмімся з Олафам, які адкрые перад намі цэнтр свету.
Кожны зможа прагаласаваць за найбольш цікавы фільм, рэжысёр якога атрымае грашовы прыз у памеры 2000 злотых.
Акрамя таго, сярод тых, хто галасуе, будзе разыграны падарунак у выглядзе абанемента для ўдзелу ў фестывалі Short Waves Festival 2020, запланаваным на жнівень 2020 (для выкарыстання анлайн або афлайн) і фестывальных гаджэтаў. Поўны рэгламент конкурсу.
Мерапрыемства будзе даступна на Facebook.
У ходзе конкурсу будуць таксама адбывацца рзмовы з удзельнікамі і стваральнікамі.
Праграма:
- «Божае вока» / Oko Boga, рэж. Ігар Кавэцкі, дак. фільм, 2019,
- I didn’t go to Crimea and all I got was this alien message, рэж. Зуза Банасіньска, эксперыментальнае кіно, 2019,
- “Сінхранізацыя” / Synchronizacja, рэж. Анна Касіньска, маст. фільм, 2019,
- “Дождж” / Deszcz, рэж. Пётр Мілчарэк, анімаваны, 2019,
- “Не змяняй тэмы” / Nie zmieniaj tematu, рэж. Хуберт Патыноўскі, маст. фільм, 2019,
- “Сыны – Наг Чампа” / Syny – Nag Champa, рэж. Себасцьян Паньчык, відэакліп, 2019,
- ***Fish, рэж. Філіп Баярскі, reż. Filip Bojarski, эксперыментальнае кіно, 2019
Фільмы даступныя на польскай мове з англійскімі цітрамі.
Працягласць: 88 хвілін
Арганізатар: Fundacja Ad Arte, Short Waves Festival
Партнёр: Ninateka
Больш інфармацыі:
www.shortwaves.pl
www.facebook.com/festiwalshortwaves
www.instagram.com/short_waves