21.05.2020 - 24.05.2020 Літаратура, Падзея

Віртуальны кніжны кірмаш “BookTarg”

21 траўня стартуе віртуальны кніжны кірмаш “BookTarg”

Яцэк Дукай у дуэце з Томашам Багіньскім, Марыё Эскабар, Трудзі Канаван, Бланка Ліпіньска, Войцех Хмеляж, Алек Рагазіньскі і Катажына Бонда – гэта толькі некаторыя з больш чым 40 аўтараў, якіх можна будзе сустрэць на віртуальным кірмашы. У праграме таксама першая аўдыёпастаноўка Рэмігіуша Мруза ў прамым эфіры.

Мерапрыемства суправаджаецца галіновай канферэнцыяй на тэму вядзення бізнесу ў крызісныя часы.

У гэты ж час стартуе і дабрачынная акцыя “Падтрымка культуры”, мэта якой – збор сродкаў для пісьменнікаў у цяжкім матэрыяльным становішчы, выкліканым пандэміяй. Акрамя таго, арганізатары кірмашу “BookTarg” – платформы Allegro, Legimi i Lubimyczytać.pl – падтрымаюць Фонд Віславы Шымборскай на суму ў 50 тысяч злотых.

У праграме віртуальнай кніжнай выставы-кірмашу, якая будзе праходзіць на сайце booktarg.pl і на старонцы мерапрыемства ў Facebook з 21 па 24 траўня: сустрэчы з аўтарамі, дыскусіі, вебінары на тэму “антыкрызіснага шчыта” і пераводу продажаў у Інтэрнэт, а таксама віртуальныя выставачныя стэнды са спецыяльнымі прапановамі прадаўцоў.

Патранат над кірмашом узялі Польская Кніжная палата і Варшаўскі кніжны кірмаш.

У “BookTarg” прымуць удзел каля 80 выдавецтваў, а таксама стацыянарныя і анлайн-кнігарні. Адмыслова да акцыі платформа Legimi падрыхтавала акцыю “Электронная кніга бясплатна”, у рамках якой людзі падпісваюцца на рассылку на сайце booktarg.pl да 24 траўня яны атрымаюць магчымасць чытаць (а ў некаторых выпадках і паслухаць) кнігі ў прыкладанні Legimi.

BookTarg Сустрэчы

Кірмаш не можа абысціся без аўтарскіх сустрэч, а такіх на працягу чатырох дзён пройдзе некалькі дзясяткаў. Віртуальныя сустрэчы адбудуцца ў форме гутаркі або панэляў з удзелам некалькіх гасцей. Сапраўдным падарункам для фанатаў стане сустрэча пісьменніка Яцэка Дукая з рэжысёрам-аніматарам Томашам Багіньскім, якія абмяркуюць сувязь літаратуры з серыяламі. Яшчэ адна неспадзяванка ад платформы “Audioteka” і выдавецтва “Filia” – аўдыёпастаноўка славутага майстра дэтэктыўнага жанру Рэмігіуша Мруза ў прамым эфіры!

Дзякуючы таму, што частка падзей будзе праходзіць у прамым эфіры, удзельнікі гутаркі змогуць каментаваць і задаваць пытанні. Важна адзначыць, што онлайн-формула кірмашу дазволіць вам глядзець запісы ў любы час – усе яны будуць даступныя для паўторнага прагляду. Поўны графік сустрэч можна знайсці на booktarg.pl і на https://www.facebook.com/BookTarg/. 

BookTarg Канферэнцыя

Яшчэ адным пастаянным пунктам выставы з’яўляюцца галіновыя падзеі. Галоўнай тэмай канферэнцыі “BookTarg” будуць лекцыі і панэлі, звязаныя з сітуацыяй на кніжным рынку ў эпоху пандэміі. Эксперты адкажуць на пытанні: як скарыстацца дзяржаўнай падтрымкай, параяць, як знайсці сябе ў гушчы інфармацыі і працэдур, падкажуць, як прывабіць кліента або пачаць прыгоды з бізнесам у Інтэрнэце. Гэтая інфармацыя адрасаваная аўтарам, выдаўцам, кнігагандлярам і бібліятэкарам, яе мэта –  падтрымаць дзейнасць, якую яны праводзяць у Інтэрнэце. Падрабязныя звесткі і рэгістрацыйныя формы будуць змешчаныя на староцы “BookTarg” у фэйсбуку і сайце Booktarg.pl. Двухдзённая праграма канферэнцыі даступная для ўсіх удзельнікаў бясплатна. Суарганізатарамі бізнес-часткі з’яўляюцца Польская кніжная палата, Літаратурнае таварыства і “Фонд Польшча 5.0”.

22 траўня ў 13:30 Аналітычная Бібліятэка і Канцылярыя “Patrimonium” ладзяць канферэнцыю “Дамовы аб аўтарскім праве ў замежным абароце – выбраныя пытанні, якую ўзначаліць Яанна Гетман-Краеўска.

https://www.booktarg.pl/harmonogram-konferencja/

Падтрымка культуры

Усе дзеянні, якія ў рамках “BookTarg”  робяць арганізатары, выдаўцы або аўтары, маюць адну галоўную мэту – падтрымаць усю выдавецкую індустрыю, якая ў гэтай складанай сітуацыі можа аб’яднацца і дапамагчы сваім калегам. Але пасільная фінансавая дапамога таксама важная. Таму з пачаткам кірмашу на charytatywni.allegro.pl стартуе акцыя Падтрымка культуры”. Да 14 чэрвеня будуць праводзіцца таргі па прадметах, перададзеных дзеячамі культуры і ўстановамі, а таксама прапановы сустрэч з пісьменнікамі ці ўдзел у спецыяльных літаратурных мерапрыемствах. Атрыманыя такім чынам сродкі будуць перададзеныя Літаратурнаму саюзу на дапамогу творцам, якія знаходзяцца ў цяжкім матэрыяльным становішчы, выкліканым пандэміяй.

Удзел у кірмашы для ўсіх зацікаўленых асоб з’яўляецца бясплатным, прыняць удзел можа любы ахвочы, бяспечна седзячы дома перад экранам камп’ютара або смартфона.

from to
Scheduled Літаратура Падзея