22.05.2020 Навіны, Рэпартажы з мерапрыемстваў

Анлайн-чытка «Пана Тадэвуша»

21 траўня адбылася чытка паэмы Адама Міцкевіча “Пан Тадэвуш”. Акцёры Драматычнага тэатра імя Аляксандра Венгеркі ў Беластоку разам з артыстамі Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы ў Мінску ў прамым эфіры прачыталі фрагменты знакамітага твора на дзвюх мовах.

Драматычны тэатр прадстаўлялі Крысціна Каспровіч-Сакалоўская, Данута Бах, Іяланта Бароўская, Катаржына Мікевіч, а Купалаўскі тэатр – Народны артыст Беларусі Аляксандр Падабед, Павел Харланчук, Марта Голубева, Крысціна Дробыш.

Рэжысёр чытання – Алена Ганам.

Мерапрыемства адбывалася ў межах святкавання Дня публічнага тэатра пры патрымцы Польскага Інстытута ў Мінску.

https://www.facebook.com/teatrdramatyczny/videos/177243713612511/

Scheduled Навіны Рэпартажы з мерапрыемстваў