З нагоды Дня абароны дзяцей Музей “Полін” і Новы тэатр у Варшаве запрашаюць усіх дзяцей і іх апекуноў на анлайн-прэм’еру п’есы “Пітэр Пэн” у пастаноўцы Лукаша Коса.
31 траўня (нядзеля), з 14:00 (паводле мінскага часу)
1 чэрвеня (панядзелак), з 14:00 (паводле мінскага часу, класы)
Спектакль адрасаваны дзецям з 8 гадоў.
Спектакль можна бясплатна паглядзець на сайце: www.dziendziecka.polin.pl і nowyteatr.org/pl
Гэтая гісторыя можа пачацца ў любым дзіцячым пакоі, гэта ваша гісторыя. Падарожжа ў краіну Неверляндыю. Дзецям не патрэбная карта, каб патрапіць сюды. У гэтай гісторыі галоўны герой не Пітэр Пэн. Галоўныя героі тут дзеці. Згубленыя дзеці, у пэўным сэнсе пакінутыя самі сабе. Бацькі застаюцца дзесьці за дзвярыма свайго пакоя, паглынутыя сваімі справамі, сваёй працай, пагружаныя ў свае айфоны і планшэты. Сучасны спосаб быць разам і адначасова не быць. Падарожжа ў Неверляндыю адбываецца тут і цяпер, у кватэры, дзе ўсё ўладкавана і мае сваю функцыю. Каб апынуцца ў Неверляндыі, не трэба шмат, патрэбны толькі Пітэр Пэн. Яго можна выклікаць, стварыць і паляцець за ім на іншую вуліцу направа, а потым прама да самай раніцы. Значна складаней вярнуцца назад.
Джэймс Мэцью Бары напісаў сваю п’есу ў 1904 годзе, раман у 1911 годзе. Аўтары гэтай адаптацыі “Пітэра Пэна” спрабуюць адказаць на пытанне аб тым, якія праблемы, узнятыя Бары, актуальныя сёння і ў чым іх актуальнасць.
Па матывах “Пітэра Пэна” Джэймса Мэцью Бары, пераклад на польскую мову Аляксандра Бжузкі і Мацея Сламчыньскага.
У ролях: Яанна Нямірска, Міхал Бяліньскі, Пётр Поляк, Пётр Троян, Радамір Распондэк, Аляксандра Асовіч / Анна Навіцка, Лукаш Кос
- Рэжысёр: Лукаш Кос
- Драматургія: Патрыцыя Даловы
- Драматургічнае супрацоўніцтва: Лукаш Кос
- Сцэнаграфія: Ольга Макшыцка-Грасп’ер, Мікалай Грасп’ер
- Музыка: Адам Світала
- Анімацыя, відэа, візуальныя эфекты: Аляксандр Янас – калектыў kilku.com
- Харэаграфія: Анна Навіцка
- Касцюмы: Паула Грахольска
- Святло: Катажына Лушчык
- Грым: Моніка Калета
Перад спектаклем мы запрашаем дзяцей разам з апекунамі павесяліцца і радасна адсвяткаваць Дзень абароны дзяцей:
31 траўня (нядзеля), з 10:00 (паводле мінскага часу)
1 чэрвеня (панядзелак), з 10:00 (класы, паводле мінскага часу)
Разам мы адправімся ў віртуальнае каралеўства караля Мацюся.
У казачным свеце рыцараў і рыцарак нас чакаюць загадкі, гульні і захапляльныя прыгоды. Каб пачаць гульню, дастаткова ўвайсці ў незвычайны, казачны свет, створаны на сайце www.dziendziecka.polin.pl