29.05.2020 Кіно, Падзея

Пятніца з польcкім кіно. “Вядзьмар”

Польскі Інстытут у Мінску пачынае цыкл анлайн-сустрэч, прысвечаных польскаму кіно. Тэма першай размовы - "ВЯДЗЬМАР" НА ЭКРАНЕ". 
Cустрэча ў прамым эфіры з удзелам кінакртыка Антона Сідарэнка адбудзецца ў пятніцу 29 траўня а 18:00 
на старонцы Польскага Інстытута ў Мінску ў Фэйсбуку
Знакамітая эпапея Анджэя Сапкоўскага не дае спакою фанатам на ўсіх кантынентах. З выхадам у мінулым годзе новага амерыкана-польскага серыяла цікаўнасць да ведзьмара Геральта і яго сусвету дасягнула апагею. 
Пра кнігі Анджэя Сапкоўскага, спробы перанесці польскае фэнтэзі на экран, а таксама пра акцёраў, што выконвалі ролі герояў А. Сапкоўскага – Міхала Жэброўскага, Генры Кавіла, Збігнева Замахоўскага ды іншых мы разважаем анлайн з экспертамі па “Ведзьмару”. 
Далучайцеся! 
 
Пасля анлайн-сустрэчы запрашаем Вас да прагляду кінастужкі “Вядзьмар” (Польшча, 2001) рэжысёра Марэка Бродзкага на платформе VOD.TVP.PL па спасылцы:
https://vod.tvp.pl/video/wiedzmin,wiedzmin,39525248
Scheduled Кіно Падзея