1.06.2020 Аб`явы Iнстытута, Навіны

Гістарычны конкурс Міністра замежных спраў Рэспублікі Польшча на найлепшыя публікацыі, якія папулярызуюць гісторыю Польшчы і гісторыю польскай дыпламатыі

Міністр замежных спраў Рэспублікі Польшча аб’яўляе конкурс на найлепшую публікацыю на замежнай мове, прысвечаную гісторыі Польшчы, і найлепшую публікацыю на польскай мове па гісторыі польскай дыпламатыі, апублікаваныя ў 2019 годзе. Гісторыкі могуць даслаць свае працы да 31 жніўня 2020 года. Для ўдзелу ў конкурсе могуць быць прадастаўленыя толькі кніжныя выданні: як навуковыя манаграфіі, так і навуковапапулярныя выданні і апрацоўкі крыніц, у якіх колькасць аўтараў не перавышае трох.

Пераможца конкурсу ў намінацыі “Найлепшая замежная публікацыя на замежнай мове, прысвечаная гісторыі Польшчы” атрымае грашовы прыз у памеры 10 тыс. еўра, а пераможца ў намінацыі “Найлепшая публікацыя па гісторыі польскай дыпламатыі” – 20 тыс. злотых.

Узнагароды ў конкурсе прысуджае Міністр замежных спраў на падставе рэкамендацый Рады гістарычнай дыпламатыі.

Правілы ўдзелу ў конкурсе:

– Працы на конкурс павінны быць дасланыя да 31 жніўня 2020 года (прымаецца пад увагу дата паштовага штэмпеля). – Працы на конкурс павінны быць пададзеныя ў 3 экзэмплярах з далучанымі (калі гэта магчыма) апублікаванымі рэцэнзіямі, водгукамі і выдавецкімі рэцэнзіямі. Таксама дапускаецца адпраўленне кнігі ў электронным выглядзе на адрас: ddpk.sekretariat@msz.gov.pl з указаннем у тэме назвы “Гістарычны конкурс Міністра замежных спраў”/“Konkurs Historyczny Ministra SZ”. – Да заяўкі прыкладаецца пісьмовая згода аўтара або аўтараў на ўдзел у конкурсе і іх кантактныя дадзеныя.

Сёлета ўдзел у конкурсе прымаюць працы, апублікаваныя ў 2019 годзе.
Публікацыі неабходна накіраваць па адрасе:

Ministerstwo Spraw Zagranicznych,
Departament Dyplomacji Publicznej i Kulturalnej,
Al. J. Ch. Szucha 23,
00580 Warszawa,

з пазнакай на канверце “Гістарычны конкурс Міністра замежных спраў”/ “Konkurs Historyczny Ministra SZ”; або пакінуць у Міністэрстве замежных спраў – Журнал рэгістрацыі ўваходнай карэспандэнцыі (уваход з боку вул. Літэвска, гадзіны працы 8:15-16:15 з панядзелка да пятніцы).

МЗС не вяртае дасланыя на конкурс копіі публікацый.

Пытанні адносна конкурсу можна накіроўваць выключна на адрас ddpk.sekretariat@msz.gov.pl з указаннем у тэме назвы “Гістарычны конкурс Міністра замежных спраў”/“Konkurs Historyczny Ministra SZ”. Асноўным крытэрыем ацэнкі працы будзе змест публікацыі з пункту гледжання рэалізацыі польскай знешняй палітыкі.

Падрабязныя правілы конкурсу выкладзены ў Загадзе № 24 Міністра замежных спраў ад 18 ліпеня 2017 года аб Гістарычным конкурсе Міністра замежных спраў (разам з дадаткамі).

Дадатак 1. [ПРАВІЛЫ ГІСТАРЫЧНАГА КОНКУРСУ МІНІСТРА ЗАМЕЖНЫХ СПРАЎ У КАТЭГОРЫІ “НАЙЛЕПШАЯ ПУБЛІКАЦЫЯ НА ПОЛЬСКАЙ МОВЕ ПА ГІСТОРЫІ ПОЛЬСКАЙ ДЫПЛАМАТЫІ”] Дадаткі да загаду № 24 Міністра замежных спраў ад 18 ліпеня 2017 г. Дадатак № 1 ПРАВІЛЫ ГІСТАРЫЧНАГА КОНКУРСУ МІНІСТРА ЗАМЕЖНЫХ СПРАЎ У КАТЭГОРЫІ “НАЙЛЕПШАЯ ПУБЛІКАЦЫЯ НА ПОЛЬСКАЙ МОВЕ ПА ГІСТОРЫІ ПОЛЬСКАЙ ДЫПЛАМАТЫІ”

§ 1. 1. Гістарычны конкурс Міністра замежных спраў у катэгорыі “Найлепшая публікацыя на польскай мове па гісторыі польскай дыпламатыі”, далей названы “конкурсам”, праводзіць Рада гістарычнай дыпламатыі. 2. Рада гістарычнай дыпламатыі можа стварыць камісію для ацэнкі публікацый, пададзеных на конкурс. У склад камісіі могуць уваходзіць члены Рады гістарычнай дыпламатыі або знешнія эксперты.

§ 2. Публікацыі, дасланыя на конкурс, павінны тычыцца гісторыі польскай дыпламатыі, з асаблівай увагай да наступных аспектаў: 1) польская замежная служба ў дзейнасці па абароне інтарэсаў польскай дзяржавы; 2) гісторыя польскай замежнай палітыкі; 3) гісторыя дзейнасці польскіх замежных устаноў; 4) дзеячы польскай дыпламатыі; 5) арганізацыя польскай замежнай службы; 6) гісторыя двухбаковых адносін Польшчы з іншай дзяржавай / дзяржавамі; 7) гісторыя ўдзелу і заангажаванасці Рэспублікі Польшча ў міжнародных арганізацыях. § 3. 1. У конкурсе могуць удзельнічаць публікацыі: 1) апублікаваныя ў папярэднім да абвяшчэння конкурсу годзе; 2) польскіх ці замежных аўтараў; 3) выдадзеныя на польскай мове або на замежнай мове і перакладзеныя на польскую мову.

2. На конкурс могуць быць прадстаўлены навуковыя манаграфіі, навукова-папулярныя выданні, выданні крыніц і мемуары – колькасць аўтараў у якіх не перавышае трох. 3. Да ўдзелу ў конкурсе не могуць быць дапушчаныя публікацыі, аўтарамі або суаўтарамі якіх з’яўляюцца штатныя супрацоўнікі Міністэрства замежных спраў.

§ 4. 1. Публікацыі на конкурс могуць падаваць: 1) выдавецтвы, 2) аўтары прац, 3) члены Рады гістарычнай дыпламатыі, 4) няўрадавыя арганізацыі, установы культуры і навукі, органы мясцовага самакіравання, 5) лаўрэаты папярэдніх конкурсаў, 6) іншыя фізічныя і юрыдычныя асобы або арганізацыйныя падраздзяленні, якія не з’яўляюцца юрыдычнымі асобамі і якім асобнымі палажэннямі прадастаўлена праваздольнасць.

2. Да заяўкі прыкладаецца пісьмовая згода аўтара або аўтараў на ўдзел у конкурсе.

3. Публікацыі, дасланыя на конкурс, не вяртаюцца.

§ 5. 1. Аўтар публікацыі, якому будзе прысуджана першае месца ў конкурсе, атрымлівае грашовы прыз у памеры 20 000 злотых. У выпадку перамогі публікацыі, падрыхтаванай больш чым адным аўтарам, узнагарода дзеліцца на роўныя часткі паміж суаўтарамі. 2. Аўтары публікацый, якім прысуджана другое і трэцяе месцы ў конкурсе, атрымліваюць адзнаку журы.

§ 6. 1. Вынікі конкурсу публікуюцца на сайце Міністэрства замежных спраў. 2. Сакратар Рады гістарычнай дыпламатыі накіроўвае лаўрэату конкурсу ліст з паведамленнем аб прысуджэнні прэміі і запрашэннем на яе ўрачыстае ўручэнне.

§ 7. Урачыстае ўзнагароджанне праводзіцца ў рамках святкавання Дня замежнай службы.


Дадатак 2. [ПРАВІЛЫ ГІСТАРЫЧНАГА КОНКУРСУ МІНІСТРА ЗАМЕЖНЫХ СПРАЎ У КАТЭГОРЫІ “НАЙЛЕПШАЯ ПУБЛІКАЦЫЯ НА ЗАМЕЖНАЙ МОВЕ, ПРЫСВЕЧАНАЯ ГІСТОРЫІ ПОЛЬШЧЫ”] 

§ 1. 1. Гістарычны конкурс Міністра замежных спраў у катэгорыі “Найлепшая публікацыя на замежнай мове, прысвечаная гісторыі Польшчы”, далей названы “конкурсам”, праводзіць Рада гістарычнай дыпламатыі. 2. Рада гістарычнай дыпламатыі можа стварыць камісію для ацэнкі публікацый, пададзеных на конкурс. У склад камісіі могуць уваходзіць члены Рады гістарычнай дыпламатыі або знешнія эксперты.

§ 2. Публікацыі, прадстаўленыя на конкурс, павінны датычыць гісторыі польскай дзяржавы і народа.

§ 3. 1. У конкурсе могуць удзельнічаць публікацыі: 1) апублікаваныя ў папярэднім да абвяшчэння конкурсу годзе; 2) польскіх ці замежных аўтараў; 3) выдадзеныя на англійскай, нямецкай, рускай, французскай, італьянскай, кітайскай ці іспанскай мовах, за выключэннем перакладзеных з польскай мовы прац; для астатніх замежных моў прыкладаецца пераклад усёй публікацыі на англійскую ці польскую мову.

2. На конкурс могуць быць прадстаўлены навуковыя манаграфіі, навукова-папулярныя выданні, выданні крыніц – у якіх колькасць аўтараў не перавышае трох.

3. Да ўдзелу ў конкурсе не могуць быць дапушчаныя публікацыі, аўтарамі або суаўтарамі якіх з’яўляюцца штатныя супрацоўнікі Міністэрства замежных спраў.

§ 4. 1. Публікацыі на конкурс могуць падаваць: 1) дыпламатычныя прадстаўніцтвы і консульскія ўстановы ў Польшчы, 2) замежныя ўстановы Рэспублікі Польшча,

3) выдавецтвы, 4) аўтары прац, 5) члены Рады гістарычнай дыпламатыі, 6) няўрадавыя арганізацыі, установы культуры і навукі, органы мясцовага самакіравання, 7) лаўрэаты папярэдніх конкурсаў, 8) іншыя фізічныя і юрыдычныя асобы або арганізацыйныя падраздзяленні, якія не з’яўляюцца юрыдычнымі асобамі і якім асобнымі палажэннямі прадастаўлена праваздольнасць.

2. Да заяўкі прыкладаецца пісьмовая згода аўтара або аўтараў на ўдзел у конкурсе.

3. Публікацыі, дасланыя на конкурс, не вяртаюцца.

§ 5. 1. Аўтар публікацыі, якому будзе прысуджана першае месца ў конкурсе, атрымлівае грашовы прыз у памеры 10 000 еўра. У выпадку перамогі публікацыі, падрыхтаванай больш чым адным аўтарам, узнагарода дзеліцца на роўныя часткі паміж суаўтарамі. 2. Аўтары публікацый, якім прысуджана другое і трэцяе месцы ў конкурсе, атрымліваюць адзнаку журы.

3. Выдаўцы публікацый, пададзеных на конкурс, могуць атрымаць спецыяльныя дыпломы.

§ 6. 1. Вынікі конкурсу публікуюцца на сайце Міністэрства замежных спраў. 2. Сакратар Рады гістарычнай дыпламатыі накіроўвае лаўрэату конкурсу ліст з паведамленнем аб прысуджэнні прэміі і запрашэннем на яе ўрачыстае ўручэнне.

§ 7. Урачыстае ўзнагароджанне праводзіцца ў рамках святкавання Дня замежнай службы.

Scheduled Аб`явы Iнстытута Навіны