1.06.2020 - 10.06.2020 Кіно

МУЛЬЦІКІ, ЯКІЯ НЕ СТАРЭЮЦЬ – “РЭКС”

Сюжэт заснаваны на прыгодах сабакі па імені Рэкс, іншых звяроў і іх гаспадароў. Прататыпам Рэкса была Троля – фокстэр'ерыха сцэнарыста серыяла.

“Рэкс” – гэта польскі дзіцячы мультсерыял рэжысёра і сцэнарыста Лехаслава Маршалка. Ён выпускаўся ў 1967-1990 гадах Студыяй мультыплікацыйных фільмаў у Бельска-Бялай.

“Рэкс” – гэта польскі дзіцячы мультсерыял рэжысёра і сцэнарыста Лехаслава Маршалка. Ён выпускаўся ў 1967-1990 гадах Студыяй мультыплікацыйных фільмаў у Бельска-Бялай. Сюжэт заснаваны на прыгодах сабакі па імені Рэкс, іншых звяроў і іх гаспадароў. Прататыпам Рэкса была Троля – фокстэр’ерыха сцэнарыста серыяла.

Усе серыі да 1971 года былі створаныя Лехаславам Маршалкам і не мелі фінальных цітраў, інфармацыя пра стваральнікаў змяшчалася на пачатку серыі. Фінальныя цітры з’явіліся ў 1972 годзе ў серыі “Рэкс-пажарны”. Пасля гэтага было створана 52 эпізоды, якія знялі наступныя рэжысёры: Лехаслаў Маршалак, Юзаф Цвертня, Эдвард Вантар, Рамуальд Клыса, Марыян Халерка і Галіна Філек-Маршалак. Апошні эпізод, створаны  ў 1986 годзе, называўся “Рэкс і мурашы”.

 У 1987 годзе з’явіўся цыкл серыяла пад назвай “Рэкс і птушкі”. Над ім працавалі Рышард Ляпюра, Лехаслаў Маршалак, Рамуальд Клыс і Анджэй Флэтнэр. Гэты цыкл складаецца з 13 эпізодаў.

Ёсць таксама англамоўная версія серыяла, створаная Village Production, дыстрыбуцыяй займалася VCI Entertainment Ltd. Серыял паказвалі таксама ў СССР. У Савецкім Саюзе Рэкс вядомы пад назвай “Сабака Рэкс”.

Аўтарам саўндтрэка да большасці эпізодаў серыяла з’яўляецца Зянон Кавалёўскі. Ёсць таксама і такія эпізоды, музыку да якіх напісалі іншыя кампазітары: Адам Маркевіч (с. 5-6), Багуміл Пастэрнак ( с. 3), Вальдэмар Казанецкі (с. 4) , Тадэвуш Каньскі (с. 1-2, 30). У эпізодзе “Рэкс і Сава” выкарыстаны фрагмент твора Здзіславы Сасніцкай “Супакойся”.

Персанаж Рэкса таксама з’яўляецца ў мультфільме “Болік і Лёлік” і кнігах, выдадзеных па матывах серыяла. Постаці Боліка і Лёкіка таксама з’яўляліся ў “Рэксе”.

У 2001 годзе выйшла першая серыя камп’ютарных прыгодніцкіх гульняў, прысвечаных Рэксу. Агулам выйшла 15 гульняў з удзелам Рэкса, у тым ліку 6 адукацыйных і 9 прыгодніцкіх. З 2006 года персанаж Рэкса выступае на сайце дыскусіі, прысвечанай камп’ютарнай гульні “Counter – Strike”, у якой ствараюцца сайты пад назвай „Reksio-cs”.

У Бельска-Бялай на плошчы паміж вуліцамі 11 Лістапада і Стаяноўскага знаходзіцца бронзавы помнік Рэксу. Сабачка паказвае пальцам на суседні з помнікам фантан.

Больш інфармацыі пра помнік Рэксу

У 2012 годзе персанаж Рэкса быў выкарыстаны для прамоцыі футбольнага клуба “Падбескідзе” Бельска-Бялай”  (польск. Podbeskidzie Bielsko-Biała). Выява Рэкса і іншых персанажаў з серыяла знаходзіцца на бялках – лакальнай грашовай адзінцы Бельска-Бялай, выпушчанай у 2009 годзе. Выява Рэкса змяняецца ў залежнажсці ад вугла гледжання. У 1975 годзе Польская пошта выпусціла паштовую марку № 2247 у серыі “Тэлевізійныя фільмы і праграмы для дзяцей”, а 20 траўня 2016 года ўвяла ў абарачэнне 2 паштовыя маркі № 4685 і 4686 у серыі “Польскі анімацыйны фільм”, з выявай Рэкса.

Рэкс – размалёўкі для дзяўчынак і хлопчыкаў

Тых, хто яшчэ не ўмее маляваць, але хоча і ўмее ўжо трымаць у руках алоўкі ці кіраваць камп’ютарнай мышкай, запрашаем на сайт з бясплатнымі размалёўкамі для дзяцей, падлеткаў і дарослых, якія можна раздрукаваць. Гэта цікавая форма для адукацыі і адпачынку. Было б цікава захаваць усе гэтыя размалёўкі ў папцы, каб пазней прасачыць прагрэс дзіцяці ці свой.

from to
Scheduled Кіно

Сучаснае польскае кіно online. 🗓

ВЕЦЕР. ДАКУМЕНТАЛЬНЫ ТРЫЛЕР" (2019) Рэж. Міхал Бяляўскі
25 06.2021 Кіно, Падзея

Сучаснае польскае кіно online. 🗓

“НІШТО НЕ ГІНЕ” (2019), рэж. Каліна Алабрудзіньска
28 05.2021 30 05.2021 Кіно, Падзея

Дакументальны фільм “3 траўня, ці сёння”

Гэта новы фільм, які распавядае пра Канстытуцыю 3 траўня, 230-ю гадавіну прыняцця якой мы адзначаем у гэтым годзе.  
06 05.2021 Гісторыя, Кіно, Навіны, Падзея