3.06.2020 Літаратура, Мастацтва, Падзея

МАЛЯВАННЕ НА ЭКРАНЕ – ВЕРШЫ ЯНА БЖЭХВЫ (ч. 2)

У чарговых выпусках мы ўбачым, як намаляваць страуса, папугая і малпу. Сакрэты малявання паказвае Анджэй Чадэрна, выбітны польскі аніматар і галоўны аніматар Студыі. У ролі апавядальніка Раман Баран, вэбдызайнер Студыі мультыплікацыйных фільмаў у Бельска-Бялай.

Пераклад вершаў на беларускую мову Інэсы Кур’ян.

СТРАУС
У страуса страх
Вялікі, што жах.
Таму ён голаў хавае, бо страшна яму без меры.
І зносіць ад страху яйкі ў такім вялікім памеры.

 МАЛПА
Малпы скачуць – гэта штосьці!
Кожны малпам пазаздросціць.
Нават з дзядзькі-павіяна
Малпы зробяць абяз’яну!

ЧАРАПАХА
Чарапаха мае інтарэс,
Сесці для паскору на экспрэс.
Толькі кошт білету ёй памеха.
Вось і ходзіць бедачына пехам.

Наступныя эпізоды неўзабаве!

Scheduled Літаратура Мастацтва Падзея