10.06.2020 Літаратура, Мастацтва, Падзея

МАЛЯВАННЕ НА ЭКРАНЕ – ВЕРШЫ ЯНА БЖЭХВЫ (ч. 3)

У чарговых выпусках мы ўбачым, як намаляваць кракадзіла, жырафу і льва.

Сакрэты малявання паказвае Анджэй Чадэрна, выбітны польскі аніматар і галоўны аніматар Студыі. У ролі апавядальніка Раман Баран, вэбдызайнер Студыі мультыплікацыйных фільмаў у Бельска-Бялай.

Пераклад вершаў на беларускую мову Інэсы Кур’ян.

КРАКАДЗІЛ
“Адкуль будзеш, кракадзіле?
“Я даўней ляжаў на Ніле.
Хочаш, не міргнеш і вокам,
Дакажу, што Ніл глыбокі”.

 

ЖЫРАФА
Жырафа як хмарачос,
Што ў неба суне свой нос.
А я пра тое не мару,
Бо маю кароткі карак.


ЛЕЎ
Леў, вядома, гэта трыпціх:
Веліч, прыгажосць і кіпці.
А калі яшчэ і голас,
То пустэча навакола.

Scheduled Літаратура Мастацтва Падзея