12.06.2020 Кіно, Падзея

60-ты Кракаўскі міжнародны кінафестываль

Польскі Інстытут у Мінску працягвае шэраг фейсбук-сустрэч «Польскае кіно online». Тэма наступнага прамога эфіру з удзелам кінакрытыка Антона Сідарэнкі  - 60-ты КРАКАЎСКІ КІНАФЕСТЫВАЛЬ.

Кракаўскі міжнародны кінафестываль – адзін з самых сталых і буйных фестываляў дакументальнага кіно ў Еўропе. Літаральна на днях ён адбыўся ў шасцідзясяты раз. Наша новая размова прысвечана гісторыі і сучаснасці фестывалю, дакументальным стужкам, якія былі на ім у гэтым годзе прадстаўлены. Нагадаем, што ў фестывалі ўдзельнічалі і беларускія рэжысёры, пра фільмы якіх мы таксама пагутарым. Як і пра тое, куды рухаецца сучасная польская кінадакументалістыка.

Калі ласка, далучайцеся да нас 12 чэрвеня ў 18.00 па мінскім часе на старонцы Польскага Інстытута ў Мінску ў Фэйсбуку
http://www.facebook.com/instytutpolski.wminsku/live, задавайце пытанні, выказвайце пажаданні.

Пачатак – 12 чэрвеня а 18.00 BY.
Вядучы – кінакрытык Антон Сідарэнка.

Spot 60. Krakowskiego Festiwalu Filmowego / Trailer of the 60th Krakow Film Festival Realizacja: Delikatesy Filmowe

Пасля анлайн-сустрэчы запрашаем Вас да прагляду дакументальнай кінастужкі “Сёстры” / “Siostry” (Польшча, 2017), рэж.   Міхал Хытрось  па спасылцы: ▶https://ninateka.pl/film/siostry-michal-hytros-1

Scheduled Кіно Падзея