17.06.2020 - 23.06.2020 Літаратура, Мастацтва, Падзея

МАЛЯВАННЕ НА ЭКРАНЕ – ВЕРШЫ ЯНА БЖЭХВЫ (ч. 4)

У чарговых выпусках мы ўбачым, як намаляваць слана, дзіка і зубра.

Сакрэты малявання паказвае Анджэй Чадэрна, выбітны польскі аніматар і галоўны аніматар Студыі. У ролі апавядальніка Раман Баран, вэбдызайнер Студыі мультыплікацыйных фільмаў у Бельска-Бялай.

Пераклад вершаў на беларускую мову Інэсы Кур’ян.

СЛОН
Слон мае хобат, пчала – хабаток.
Што ж тады слон не збірае мядок?
Нават калі нам усім цікава –
Гэта яго прыватная справа.

ДЗІК
Калі дзіку злосць не знікне,
Ён вас вострай іклай тыкне.
Хто б сустрэўся ў лесе з дзікам,
Уцякаў бы з дзікім крыкам.

ЗУБР
А ў гэтым во павільёне
Сам Зубр ва ўласнай персоне.
Ну, Зубр, ну, пасміхніся!
Ты надта сур’ёзны па мысе.

from to
Scheduled Літаратура Мастацтва Падзея