20.06.2020 Падзея, Тэатр

“ГАРДЭНІЯ” Эльжбета Хаванец

Варшаўскі Тэатр Драматычны сардэчна запрашае на анлайн-прагляд сваіх спектакляў.

Хоць першапачаткова запісы былі зробленыя для іншых патрэб, у цяперашніх абставінах мы хочам адкрыць гледачам доступ да тэатра наўпрост з дома. Далучайцеся да праглядаў кожную суботу а 19:00. Спектаклі будуць даступныя толькі адзін вечар, але спазняцца можна – спасылка на YT тэатра будзе дзейнічаць да поўначы.

Рэжысёр – Альдона Фігура

Прэм’ера адбылася 8 снежня 2007 года, Сцэна Przodownik

Чатыры жанчыны ў пошуках шчасця. Канспіратарка падпольнай дзяржавы, гандлярка, няздара па жыцці і офісная ледзі. Гісторыя адной кракаўскай сям’і і адначасова калектыўны партрэт – полькі з бутэлькай гарэлкі, полькі ў камандзіроўцы, полькі на мяжы нервовага зрыву, закаханай полькі. Універсальны аповед пра жыццё ў зачараваным коле залежнасцяў, што як эстафета перадаюцца праз пакаленні. Ці магчыма ад гэтага ўцячы? Ці адна з гераінь зможа гэта зрабіць?

СТВАРАЛЬНІКІ:

Рэжысёр – Альдона Фігура

Сцэнаграфія – Катажына Пацёрэк

Музыка – Бартламей Возьняк

Прадусарскае кіраўніцтва – Магдалена Раманьска

РОЛІ ВЫКОНВАЮЦЬ:

Ганна Гаеўска

Паўла Кінашэўска

Мартына Пешко

Больш інфармацыі пра спектакль ТУТ

Scheduled Падзея Тэатр

“Польскае кіно online” – “ЖАНРЫ І ІМЁНЫ”.

Кінапаказ online “Усё для маёй маці” (2019), рэж. Маўгажата Імельска. Прамы эфір з удзелам кінакрытыка Антона Сідарэнкі.
23 10.2020 24 10.2020 Кіно, Падзея

Аўтограф-сесія Януша Леона Вішнеўскага

Кнігарня «Акадэмкніга" запрашае 17 кастрычніка а 14:00 на сустрэчу з Янушам Леонам Вiшнеўскім.
12 10.2020 Літаратура, Падзея