24.06.2020 - 30.06.2020 Літаратура, Мастацтва, Падзея

МАЛЯВАННЕ НА ЭКРАНЕ – ВЕРШЫ ЯНА БЖЭХВЫ (ч. 5)

У чарговым выпуску мы ўбачым, як намаляваць папугая.

Сакрэты малявання паказвае Анджэй Чадэрна, выбітны польскі аніматар і галоўны аніматар Студыі. У ролі апавядальніка Раман Баран, вэбдызайнер Студыі мультыплікацыйных фільмаў у Бельска-Бялай.

Пераклад на беларускую мову Інэсы Кур’ян.

ПАПУГАЙ
“Папугайчык, папугайчык,
Дзе бываў ты? Што ты бачыў?”
“Не кажу для пляткароў,
Што паўтораць з маіх слоў”.

from to
Scheduled Літаратура Мастацтва Падзея