4.07.2020 Падзея, Тэатр

Спектакль “Мядзведзь Войтэк“ паводле Тадэвуша Слабадзянка

Варшаўскі Тэатр Драматычны  сардэчна запрашае на анлайн-прагляд сваіх спектакляў. Хоць першапачаткова запісы былі зробленыя для іншых патрэб, у цяперашніх абставінах мы хочам адкрыць гледачам доступ да тэатра наўпрост з дома. Далучайцеся да праглядаў кожную суботу а 19:00. Спектаклі будуць даступныя толькі адзін вечар, але спазняцца можна – спасылка на YT будзе дзейнічаць да поўначы.  

Легендарны мядзведзь Войтэк у сучаснай інтэрпрэтацыі Тадэвуша Слабадзянка. Перыпетыі маладых жаўнераў розных нацыянальнасцяў і веравызнанняў вачыма жывёлы. Войтэк суправаджае герояў на баявым шляху з Ірана ў Італію, змагаецца пад Монтэ-Касіна і трапляе з імі ў лагер бежанцаў.

Твор, апісваючы лёс страчанага пакалення, спрабуе праверыць значэнне слоў “патрыятызм “і “народ”, а таксама “сяброўства” і “салідарнасць”.

“Цікава, што прысутнасць мядзведзя сярод людзей выклікае пытанні пра тое, што ёсць у зверы ад чалавека і што звярынае ёсць у чалавеку”, – кажа рэжысёр Ондрэй Спішак.

Працягласць: 2 гадзіны (з перапынкам) / Тэатр на Волі ім. Т. ЛАМНІЦКАГА

Спектакль для гледачоў 13+.

Прэм’ера адбылася 6 траўня 2016 года, Тэатр на Волі ім. Т. Ламніцкага

Ролі выконваюць:

Міхал Пела (па запрашэнні) – Мядзведзь Войтэк

Атар Саралідзэ – Косма

Эрык Кульм (па запрашэнні) / Каміль Шкляны – Макс

Каміль Прубан (па запрашэнні) – Тэрлецкі

Каміль Мруз (па запрашэнні) – Грынберг

Марэк Гаўроньскі (па запрашэнні) – Малы

Каміль Сегмунд – Антанюк

Стваральнікі:

Рэжысёр – Ондрэй Спішак

Сцэнаграфія, касцюмы – Шылярд Барарас

Другі рэжысёр – Эва Слабадзянэк

Харэаграфія – Анна Ібэршэр

Музыка – Пётр Лабанарскі

ГЛЯДЗЕЦЬ СПЕКТАКЛЬ АНЛАЙН

Scheduled Падзея Тэатр