5.07.2020 Музыка, Падзея

61-ы сезон Шапэнаўскіх канцэртаў у Каралеўскіх Лазенках.

Прамая трансляцыя канцэрта адбудзецца 5 ліпеня (нядзеля), а 13:00BY. За раялем - Марыя Габрысь-Хэйкэ /Maria Gabryś-Heyke/.

Шаноўнае спадарстватрадыцыйна ў нядзелю запрашаем Вас у Каралеўскія Лазенкі на чарговы шапэнаўскі канцэрт Koncerty Chopinowskie w Łazienkach Królewskich. 
Прамая трансляцыя канцэрта адбудзецца ўжо сёння, 5 ліпеня (нядзеля), а 13:00BY. На гэты раз за раялем у Старой аранжэрэі Каралеўскіх Лазенак яшчэ адна выдатная  польская піяністка Марыя Габрысь-Хэйкэ /Maria Gabryś-Heyke/. Больш пра піяністку і праграма канцэрта – http://koncerty-chopinowskie.pl/05-07-2020/ 

Сёлета ў сувязі з эпідэміяй каранавіруса, упершыню ў гісторыі славутыя Шапэнаўскія канцэрты не адбываюцца ля помніка Шапэну. 
Самыя выбітныя польскія піяністы выступаюць перад слухачамі ў Інтэрнэце.
 
Шапэнаўскія канцэрты, якія ў супрацоўніцтве з Каралеўскімі Лазенкамі ладзіць Сталічная эстрада (Варшава) і Таварыства імя Фрыдэрыка Шапэна, з’яўляецца адным з найстарэйшых музычных мерапрыемстваў Варшавы
 і яе культурнай візітоўкай. Пленэрныя вечарыны ля помніка Шапэну адбываюцца з 1959 года.
 

Scheduled Музыка >Падзея