Амерыканскі рэжысёр Марцін Скарсэза назваў фільм адным з шэдэўраў польскага кінематографа і ў 2014 годзе выбраў яго для паказу ў ЗША і Канадзе ў межах фестывалю польскіх фільмаў Martin Scorsese Presents: Masterpieces of Polish Cinema.
Рэжысёр – Аляксандр Форд
Сцэнар – Ежы Стэфан Ставіньскі, Аляксандр Форд
Дыялогі – Леон Кручкоўскі, Аляксандр Форд
Сцэнаграфія – Раман Ман
Касцюмы – Лех Захорскі, Мішэль Захорска
Музыка – Казімеж Сероцкі
Выкананне музыкі – Вялікі сімфанічны аркестр Польскага радыё (Катавіцэ)
Дырыжор – Ян Крэнц
Працягласць: 165 хв.
Дзеянне фільма адбываецца на мяжы XIV i XV стагоддзяў. Галоўныя сюжэтныя лініі:
– палітычны-гістарычная: польска-крыжацкі канфлікт і Вялікая вайна з крыжакамі ў 1410 годзе;
– рамантычная: каханне Данусі (дачкі Юранда са Спыхава) і Збышка з Багданьца, а таксама каханне Ягенкі Зыхуўны да яго ж.
– гісторыя Юранда са Спыхава.
Для фільма было створана 28 тысяч касцюмаў, у здымках удзельнічалі 10 тысяч статыстаў і 470 коней. Яго велізарны па тагачасных мерках бюджэт (розныя крыніцы падаюць 30-38 млн злотых) дазваляў зняць 11 сярэднеметражных мастацкіх фільмаў. З вялікім размахам быў зняты эпізод бітвы пад Грунвальдам – вялікая батальная сцэна ў фінале складаецца са 152 кадраў і доўжыцца 15 хвілін.
Гэта быў першы паўнаметражны фільм у гісторыі польскай кінематаграфіі, які запісваўся на адмыслова купленай стужцы Eastman Kodak у сістэме Technicolor і ў панараме. Апрацоўка фільма была зроблена ў лабараторыі ў Парыжы.
Ролі выконваюць:
Анджэй Шалаўскі – Юранд са Спыхава
Мечыслаў Каленік – Збышак з Багданьца
Леон Немчык – Фулька дэ Лорш
Гражына Станішэўска – Дануся Юрандуўна
Уршуля Маджыньска – Ягенка са Згажэліц
Тадэвуш Касударскі – Ротгер
Генрых Бароўскі – Зігфрыд дэ Лёвэ
Мечыслаў Воіт – Куна фон Ліхтэнштэйн
Эміль Карэвіч – кароль Уладзіслаў Ягайла
Тадэвуш Бялашчынскі – князь мазавецкі Януш І
Станіслаў Ясюкевіч – вялікі магістр Тэўтонскага Ордэна – Ульрых фон Юнгінген
Юзаф Касцецкі – вялікі князь літоўскі Вітаўт
Анджэй Коніц – Скірвайла
і іншыя
ГЛЯДЗЕЦЬ ФІЛЬМ