15.07.2020 Гісторыя, Кіно, Падзея

Фільм “Крыжакі”

Польскі каляровы гістарычны фільм 1960 года, зняты па аднайменнай аповесці Генрыка Сянкевіча. Самы касавы фільм у гісторыі польскага кінематографа, а таксама лідар па колькасці праглядаў.

Амерыканскі рэжысёр Марцін Скарсэза назваў фільм адным з шэдэўраў польскага кінематографа і ў 2014 годзе выбраў яго для паказу ў ЗША і Канадзе ў межах фестывалю польскіх фільмаў Martin Scorsese Presents: Masterpieces of Polish Cinema.

Рэжысёр – Аляксандр Форд

Сцэнар – Ежы Стэфан Ставіньскі, Аляксандр Форд

Дыялогі – Леон Кручкоўскі, Аляксандр Форд

Сцэнаграфія – Раман Ман

Касцюмы – Лех Захорскі, Мішэль Захорска

Музыка – Казімеж Сероцкі

Выкананне музыкі – Вялікі сімфанічны аркестр Польскага радыё (Катавіцэ)

Дырыжор – Ян Крэнц

 

Працягласць: 165 хв.

 

Дзеянне фільма адбываецца на мяжы XIV i XV стагоддзяў. Галоўныя сюжэтныя лініі:

палітычны-гістарычная: польска-крыжацкі канфлікт і Вялікая вайна з крыжакамі ў 1410 годзе;

рамантычная: каханне Данусі (дачкі Юранда са Спыхава) і Збышка з Багданьца, а таксама каханне Ягенкі Зыхуўны да яго ж.

гісторыя Юранда са Спыхава.

 

Для фільма было створана 28 тысяч касцюмаў, у здымках удзельнічалі 10 тысяч статыстаў і 470 коней. Яго велізарны па тагачасных мерках бюджэт (розныя крыніцы падаюць 30-38 млн злотых) дазваляў зняць 11 сярэднеметражных мастацкіх фільмаў. З вялікім размахам быў зняты эпізод бітвы пад Грунвальдам – вялікая батальная сцэна ў фінале складаецца са 152 кадраў і доўжыцца 15 хвілін.

Гэта быў першы паўнаметражны фільм у гісторыі польскай кінематаграфіі, які запісваўся на адмыслова купленай стужцы Eastman Kodak у сістэме Technicolor і ў панараме. Апрацоўка фільма была зроблена ў лабараторыі ў Парыжы.

Ролі выконваюць:

Анджэй Шалаўскі – Юранд са Спыхава

Мечыслаў Каленік – Збышак з Багданьца

Леон Немчык – Фулька дэ Лорш

Гражына Станішэўска – Дануся Юрандуўна

Уршуля Маджыньска – Ягенка са Згажэліц

Тадэвуш Касударскі – Ротгер

Генрых Бароўскі – Зігфрыд дэ Лёвэ

Мечыслаў Воіт – Куна фон Ліхтэнштэйн

Эміль Карэвіч – кароль Уладзіслаў Ягайла

Тадэвуш Бялашчынскі – князь мазавецкі Януш І

Станіслаў Ясюкевіч – вялікі магістр Тэўтонскага Ордэна – Ульрых фон Юнгінген

Юзаф Касцецкі – вялікі князь літоўскі Вітаўт

Анджэй Коніц – Скірвайла

і іншыя

ГЛЯДЗЕЦЬ ФІЛЬМ

Scheduled Гісторыя Кіно Падзея