1.08.2020 Гісторыя, Падзея

“Unseen Soundwalks: Варшаўскае паўстанне ’44”

76 год таму, 1 жніўня 1944 года ўспыхнула Варшаўскае паўстанне – узброенае выступленне палякаў супраць нямецкіх войскаў у акупаванай Варшаве.
Запрашаем вас азнаёміцца з праектам, рэалізаваным Інстытутам Адама Міцквіча ў супрацоўніцтве з Музеем Варшаўскага паўстання ​ – “Unseen Soundwalks: Варшаўскае паўстанне ’44”.
Праект з’яўляецца працягам мінулагодняй серыі гукавых прагулак па паўстанцкай Варшаве, якія будуць даступныя на папулярных сайтах з падкастамі, а таксама ў прыкладанні, якое дазваляе выкарыстоўваць геалакацыю (напрыклад, для турыстаў). Гэтая прапанова адаптавана да эпідэміялагічнай сітуацыі і абмежаванага турыстычнага руху – другая серыя дазваляе карыстальніку слухаць матэрыял дома.
Запрашаем на старонку з падкастамі: https://culture.pl/…/art…/unseen-soundwalks-warsaw-rising-44

Scheduled Гісторыя Падзея

Студзеньскае паўстанне 🗓

22 студзеня мы адзначаем гадавіну пачатку студзеньскага паўстання, у сувязі з чым Бібліятэка анлайн прапануе звярнуцца да класікі польскай літаратуры.
20 01.2021 26 01.2021 Гісторыя, Літаратура, Падзея

Канцэрт “ЖОЎТЫЯ ЗОРКІ” з нагоды Міжнароднага Дня

24 студзеня ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі адбудзецца канцэрт "Жоўтыя зоркі" з нагоды Міжнароднага Дня Памяці Ахвяр Халакосту.
24 01.2021 Музыка, Падзея