Фільм даступны да 23 жніўня ТУТ і ТУТ (пасля прагляду рэкламы).
Дакументальны фільм з’яўляецца лічбавай рэканструкцыяй матэрыялаў часоў вайны 1920 года, дапоўненай сапраўднымі радыёзапісамі, каментарамі ўдзельнікаў і сведак падзей, а таксама архіўнымі сведчаннямі, якія захаваліся да нашых дзён: фатаграфіі, загады і запісы сакрэтных справаздач. У фільме гучаць галасы, сярод іншых, ген. Казімежа Сасноўскага, Ванды Пелжыньскай, ген. Юзафа Халера.
Польскае тэлебачанне ажыццявіла лічбавую рэканструкцыю стогадовых, нявыдадзеных да гэтага часу архіўных фільмаў, у тым ліку з Расіі, Францыі, Вялікабрытаніі, Чэхіі, Венгрыі і ЗША. У неабходных момантах аповед дапоўнены гістарычнымі інсцэнізацыямі і графічнымі матэрыяламі.
Сцэнарый: Міраслаў Борк
Рэжысёр: Міраслаў Борк, Кшыштаф Тальчэўскі
Год вытворчасці: 2020
Вытворца: MWM Media, Нацыянальная фільматэка – Аўдыёвізуальны інстытут, Польскае тэлебачанне
Працягласць: 1:21’32”
Катэгорыя: фільм, дакументальны
Жанр: дакументальны
Колер: лічбава афарбаваны
Фінансавана за кошт сродкаў Міністра культуры і нацыянальнай спадчыны Рэспублікі Польшча.