19.08.2020 - 23.08.2020 Гісторыя, Кіно

Дакументальны фільм “Вайна Светаў”

Эпічная гісторыя, заснаваная на рэканструяваных і размаляваных архіўных матэрыялах, вядзецца галасамі ўдзельнікаў і сведак падзей 1920 года.

Фільм даступны да 23 жніўня ТУТ і ТУТ (пасля прагляду рэкламы).

Дакументальны фільм з’яўляецца лічбавай рэканструкцыяй матэрыялаў часоў вайны 1920 года, дапоўненай сапраўднымі радыёзапісамі, каментарамі ўдзельнікаў і сведак падзей, а таксама архіўнымі сведчаннямі, якія захаваліся да нашых дзён: фатаграфіі, загады і запісы сакрэтных справаздач. У фільме гучаць галасы, сярод іншых, ген. Казімежа Сасноўскага, Ванды Пелжыньскай, ген. Юзафа Халера.

Польскае тэлебачанне ажыццявіла лічбавую рэканструкцыю стогадовых, нявыдадзеных да гэтага часу архіўных фільмаў, у тым ліку з Расіі, Францыі, Вялікабрытаніі, Чэхіі, Венгрыі і ЗША. У неабходных момантах аповед дапоўнены гістарычнымі інсцэнізацыямі і графічнымі матэрыяламі.

Сцэнарый: Міраслаў Борк

Рэжысёр: Міраслаў Борк, Кшыштаф Тальчэўскі

Год вытворчасці: 2020

Вытворца: MWM Media, Нацыянальная фільматэка – Аўдыёвізуальны інстытут, Польскае тэлебачанне

Працягласць: 1:21’32”

Катэгорыя: фільм, дакументальны

Жанр: дакументальны

Колер: лічбава афарбаваны

Фінансавана за кошт сродкаў Міністра культуры і нацыянальнай спадчыны Рэспублікі Польшча.

from to
Scheduled Гісторыя Кіно

Сучаснае польскае кіно online. 🗓

ВЕЦЕР. ДАКУМЕНТАЛЬНЫ ТРЫЛЕР" (2019) Рэж. Міхал Бяляўскі
25 06.2021 Кіно, Падзея

Сучаснае польскае кіно online. 🗓

“НІШТО НЕ ГІНЕ” (2019), рэж. Каліна Алабрудзіньска
28 05.2021 30 05.2021 Кіно, Падзея