17.09.2020 - 15.10.2020 Аб`явы Iнстытута, Мастацтва

Польскі Інстытут у Мінску адкрывае “Віртуальную галерэю мастацтва”

Запрашаем на выставу “Караль Хілер – новае бачанне і містэрыя матэрыі”.

Шаноўныя сябры, мы рады паведаміць пра адкрыццё “Віртуальнай галерэі мастацтва” на сайце Польскага Інстытута ў Мінску.

У рамках праекта мы будзем знаёміць Вас з выдатнымі творцамі польскага сучаснага жывапісу, графікі і фатаграфіі. Сёння запрашаем пазнаёміцца з мастацкай выставай “КАРАЛЬ ХІЛЕР – новае бачанне і містэрыя матэрыі”, арганізаванай у супрацоўніцтве з Музеем мастацтва ў Лодзі. Экспазіцыя прадстаўляе творчасць польскага мастака Караля Хілера – аднаго з самых цікавых прадстаўнікоў польскага мастацкага авангарду. Жывапісец, графік, дызайнер і вынаходнік арыгінальнай графічнай тэхнікі – геліяграфікі, ён спалучаў у сваёй творчасці натхненне жывапісам праваслаўных ікон і сучасных мастацкіх кірункаў: кубізму, канструктывізму і нават сюррэалізму.

from to
Scheduled Аб`явы Iнстытута Мастацтва