24.09.2020 Аб`явы Iнстытута, Падзея, Польская мова

Граматыка – як тлумачыць, замацоўваць і матываваць да вывучэння

Вэбінар па выкладанні і вывучэнні граматыкі польскай мовы як замежнай. 24 верасня 19:00 па польскім часе (20:00 па беларускім часе)

Асноўныя тэмы:

– як тлумачыць граматыку польскай мовы,

– тлумачыць на польскай  мове ці на роднай,

– ці трэба ўводзіць граматычныя тэрміны, калі так, то якія і як,

– якія выкарыстоўваць метады фіксацыі граматыкі,

– як матываваць да вывучэнне граматыкі.

Вэбінар вядзе Агнешка Ясіньска, выкладчыца польскай мовы як замежнай у Педагагічным універсітэце ў Кракаве; сааўтар некалькіх падручнікаў і дапаможнікаў па польскай мове (у прыватнасці, серыя „Hurra po polsku”, „Polski w pracy” oraz „O Polsce po polsku”).

Удзел у сустрэчы бясплатны.

СПАСЫЛКА НА РЭГІСТРАЦЫЮ

Moved Online Аб`явы Iнстытута Падзея Польская мова

“Польскае кіно online” – “ЖАНРЫ І ІМЁНЫ”.

Кінапаказ online “Усё для маёй маці” (2019), рэж. Маўгажата Імельска. Прамы эфір з удзелам кінакрытыка Антона Сідарэнкі.
23 10.2020 24 10.2020 Кіно, Падзея

Аўтограф-сесія Януша Леона Вішнеўскага

Кнігарня «Акадэмкніга" запрашае 17 кастрычніка а 14:00 на сустрэчу з Янушам Леонам Вiшнеўскім.
12 10.2020 Літаратура, Падзея