22.09.2020 Літаратура, Падзея

Анлайн-лекцыя па творчасці Станіслава Лема

у рамках цыкла "Санаторый пад клепсідрай"

“Тут мы рэактывуем мінулы час з усімі яго магчымасцямі,
а значыць, і з магчымасцю ачуняць”.
Бруна Шульц “Санаторый пад клепсідрай”

 

Чарговая сустрэча з цыкла “Санаторый пад клепсідрай” будзе прысвечана геніяльнаму філосафу, футуролагу і пісьменніку-фантасту Станіславу Лему (1921-2006). Вядоўца Андрэй Хадановіч паразважае над загадкамі жыцця і творчасці аднаго з самых вядомых у свеце польскіх літаратараў.

  • “Высокі замак”: біяграфія пісьменніка як магчымы ключ да яго творчасці.
  • Як габрэй перажыў халакост у Львове?
  • Доктар, які не здаў выпускных экзаменаў: ад медыцыны да літаратуры.
  • Лем – дысідэнт, эмігрант, ганаровы жыхар Кракава.
  • “Сума тэхналогіі”: якія навуковыя прагнозы Лема споўніліся ў ХХІ ст.?
  • Незямныя цывілізацыі, тэхналогія будучыні, утапічнае грамадства.
  • Інтэлектуальны гумар Лема.
  • За што Лем недалюбліваў амерыканскую фантастыку?
  • Найлепшыя экранізацыі польскага пісьменніка.
  • Як Лем пасварыўся з Андрэем Таркоўскім?
  • “Салярыс” як шэдэўр літаратуры і кіно.
  • Станіслаў Лем у беларускіх перакладах Анатоля Бутэвіча.

І яшчэ шмат цікавай інфармацыі пра знакамітага пісьменіка 22 верасня а 17-ай гадзіне на старонцы Польскага Інстытута ў Мінску ў Фэйсбуку

 

“Санаторый пад клепсідрай”  –  гэта арганізаваны Польскім Інстытутам у Мінску пры падтрымцы выдавецтва “Логвінаў” цыкл анлайн-сустрэч, які ўключае літаратурныя чытанні і размовы пра культавых польскіх аўтараў ХХ-ХХІ стагоддзя. Гэта файная магчымасць, не выходзячы з дома, пачуць геніяльную паэзію, зацікавіцца актуальнай прозай, зарыентавацца ў найлепшых кніжных выданнях польскіх пісьменнікаў па-беларуску.

Moved Online Літаратура >Падзея