24.09.2020 Літаратура, Падзея, Тэатр

Спектакль “Далэнга-Мастовіч. Калі я заплюшчваю вочы”

Тадэвуш Далэнга-Мастовіч – выбітны публіцыст і адзін з самых чытаных пісьменнікаў у міжваеннай Польшчы (ды і ў нашы дні). Створаны ім герой, Нікадэм Дызма, стаў сімвалам кар'ерыста.

Аўтары: Марэк Букоўскі, Мацей Данцэвіч
Рэжысёр: Марэк Букоўскі

Год выпуску: 2019

Прэм’ера: 2019.05.20

Каляровы, 76 хв.

Узнагароды:
2019
Сопат (Фестываль польскага тэатра радыё і тэатра польскага тэлебачання “Два тэатры”)
Прэмія за рэжысуру – Марэк Букоўскі
Прэмія за сцэнаграфію – Войцех Жагала
Прэмія за мантаж – Марэк Круль

ГЛЯДЗЕЦЬ СПЕКТАКЛЬ

Спектакль раскажа нам многае пра вытокі натхнення стваральніка “Знахара”, а таксама пра яго любоўныя прыгоды. Мы пазнаёмімся з правобразам персанажа Нікадэма Дызмы і з яго далейшым, пасляваенным жыццём у Народнай Польшчы. Менавіта Дызма стане ў гэтым аповедзе ключом да біяграфіі славутага пісьменніка. Для ўсіх аматараў знакамітых экранізацый Далэнгі-Мастовіча пастаноўка можа стаць выдатнай магчымасцю пазнаёміцца з даваенным лёсам аўтара “Дзённікаў пані Ганкі”, асабліва ўлічваючы тое, што гэта першая тэлепраграма, якая паказвае асабісты лёс пісьменніка. Спектакль тэлевізійнага тэатра можа быць нагодай для таго, каб зірнуць на асобу Тадэвуша Далэнгі-Мастовіча пільней і правесці займальнае пераасэнсаванне яго дасягненняў. Спектакль “Далэнга-Мастовіч. Калі я заплюшчваю вочы” адсылае да даваенных і пасляваенных нораваў і палітычнасці, але адначасова ўзрушвае сваёй невідавочнай пазіцыяй, заблытанымі лёсамі і трагічнай смерцю галоўнага героя (TVP)

Больш падрабязная інфармацыя на сайце www.filmpolski.pl

Аўтары: Марэк Букоўскі, Мацей Данцэвіч

Рэжысёр: Марэк Букоўскі

Сцэнаграфія: Войцех Жагала

Касцюмы: Моніка Угрэвіч

Аператар: Марэк Давід

Музыка: Пётр Мікалайчык

Гук: Філіп Мілер

Мантаж: Марэк Круль

Грым: Караліна Кордас, Аліна Янэрка

Кіраўніцтва вытворчасці: Анна Мачульска

Вытворчасць: Польскае Тэлебачанне, Агенцтва Тэатральнай Творчасці

У ролях: Войцех Мэцвальдоўскі (Тадэвуш Далэнга-Мастовіч), Пётр Рагуцкі (Станіслаў Вэбер або Новак), Мар’ян Апанія (Станіслаў Новак або Вэбер), Юлія Вянява (Ада), Лізавета Яросік (пані Новак), Мар’юш Банашэўскі (палкоўнік), Каміля Баар-Каханьска (Ванда), а таксама: Генрык Галэмбеўскі, Славамір Сулей, Ізабэла Баран, Аніта Сакалоўска, Магда Калеснік, Артур Краеўскі, Вітольд Дэмбіцкі, Славаміра Лазіньска, Бэата Фіда, Мацей Данцэвіч, Себасцьян Конрад, Філіп Мароз, Аляксандра Навасадка, Павел Маркуля, Паліна Собісь і Марцін Букоўскі.

 

Фота: www.filmpolski.pl

Moved Online Літаратура >Падзея >Тэатр