Вэбінар для выкладчыкаў “Тэкст у выкладанні польскай мовы як замежнай”
8 кастрычніка а 20-ай гадзіне па беларускім часе (а 19-ай па польскім часе) адбудзецца чарговы метадычны вэбінар па польскай мове як замежнай. На гэты раз гаворка будзе весціся пра тэкст у выкладанні польскай мовы як замежнай. Пра тэкст як аўтэнтычны або падрыхтаваны матэрыял, створаны самастойна і апрацаваны, пісьмовы і вусны, для чытання і праслухоўвання.
Якія функцыі павінен выконваць тэкст для дасягнення мэтаў навучання? Як падбіраць тэксты, як уключаць іх у план урока і як зрабіць працу з ім прывабнай і карыснай для навучэнца. А таксама – што важна – у адпаведнасці з праграмнымі асновамі.
Удзел у сустрэчы бясплатны.
Вэбінар вядзе Агнешка Ясіньска, выкладчыца польскай мовы як замежнай у Педагагічным універсітэце ў Кракаве; сааўтар некалькіх падручнікаў і дапаможнікаў па польскай мове (у прыватнасці, серыя „Hurra po polsku”, „Polski w pracy” oraz „O Polsce po polsku”).