8.10.2020 Музыка, Падзея

Камерны канцэрт CHOPIN PIANO DUO

Камерны канцэрт CHOPIN PIANO DUO

8 кастрычніка 2020 г. (чацвер) 

18:30 Камерны канцэрт у выкананні CHOPIN PIANO DUO 

Фартэпіянны дуэт 
Ганна БОЧАР / Anna Boczar/фартэпіяна 
Бартламей КАМІНЕК /Bartłomiej Kominek/ фартэпіяна 

У праграме: 
Ігнацы Ян Падэрэўскі. Татранскі альбом, оp. 12
Раман Мацееўскі. Калыханка; Тарантэла; Мазурка; Negro Spirituals 
Фрыдэрык Шапэн.  Grand duo concertant 

“POLISH MUSIC EXPERIENCE” / “ПОЛЬСКІ МУЗЫЧНЫ ДОСВЕД” – гэта праект, які папулярызуе творчасць польскіх кампазітараў і артыстаў у Польшчы і ва ўсім свеце. 
Супрацоўнічаючы з культурнымі ўстановамі і музычнымі фестывалямі Еўропы і свету, арганізатары прапануюць 
сваім слухачам і гледачам сустрэчы з польскай музыкай. 
Выканаўцы, запрошаныя да ўдзелу ў праекце, прадставяць публіцы як свае вядомыя творы, 
так і забытыя, або тыя,  якія ніколі раней не былі прадстаўлены. 
Праграма “Польскі музычны досвед” уключае сімфанічныя, камерныя і сольныя канцэрты, а таксама семінары і лекцыі.  

“CHOPIN PIANO DUO”  
АННА БОЧАР – фартэпіяна
Выпускніца кракаўскай Акадэміі музыкі па класе фартэпіяна прафСтэфана Войтаса. У 2002 г. скончыла аспірантуру La Schola Cantorum у Парыжыдзе вучылася пад кіраўніцтвам прафЮджына ІнджычаЛаўрэат нацыянальных 
і 
міжнародных конкурсаў, у тым лікуМіжнароднага конкурсу імя Ф. Шапэна ў Марыянскіх Лазнях (Чэхія) і Анкары (Турцыя) – 1999, Міжнароднага конкурсу сучаснай камернай музыкі імя К. Пэндэрэцкага ў Кракаве і Міжнароднага конкурсу піяністаў імя Х. Чэрны-Стэфаньскай у Ааморы (Японія), Міжнароднага конкурсу камернай музыкі імя Ё. Брамса ў Гданьску (у складзе трыа “BLUette”). Удзельнічала
 ў майстар-класах пад кіраўніцтвам выбітных піяністаўТаццяны ШэбановайГаліны Чэрны-СтэфаньскайРудольфа БухбіндэраАляксея Арлавецкага і Кевіна Кэнэра. Канцэртуе як салістка і камерыстка ў Польшчы і за мяжойВыступала
 ў ФранцыіІталііГерманііЧэхііТурцыіЯпонііПалестынеІзраілі і Украіне.  Арганізатар музычнага фестывалю імя Антонія Стольпэ ў 2011 г., у межах якога адбыліся канцэрты ў філармоніі Каліша і Паляўнічым Палацы роду Радзівілаў у Антоніне. У 2013 годзе выканала ролю піяністкі ў музычным спектаклі “Пан Лютаслаўскі“, пастаўленым у Польскім тэатры ў Варшаве і ў Музычным тэатры ў Лодзі.   
З’яўляецца мастацкім кіраўніком польска-палестынскага праектанакіраванага на папулярызацыю польскай музыкі ў Палестыне і народнай музыкі Блізкага Усходу ў КракавеВыкладае
 па класе фартэпіяна і фартэпіянных дуэтаў у Дзяржаўнай музычнай школе імя Уладзіслава Жэленьскага ў КракавеПрымае ўдзел у якасці члена
 журы ў фартэпіянных і камерных конкурсах у Польшчы і за мяжой.  З 2014 года выступае з Бартламеем Камінэкам у фартэпіянным дуэце
 “Chopin Piano Duo”.   
Напісала кнігу “Людвік СтэфаньскіГраць прыгожа”, якая была выдадзеная Акадэміяй музыкі ў Кракаве (2009).   

У 2018 годзе перамагла ў конкурсе на творчую стыпендыю Міністра культуры і нацыянальнай спадчыны Рэспублікі Польшча.  

БАРТЛАМЕЙ КАМІНЭК – фартэпіяна  
Скончыў з адзнакай кракаўскую Акадэмію музыкі ў класе Януша АлейнічакаУдзельнічаў у майстар-класах самых вядомых выкладчыкаў фартэпіяна, у тым ліку Анджэя ЯсіньскагаАксаны ЯблонскайЛі Кум-Сінга і Рышарда Бакста. У цяперашні час выкладае ў кракаўскай Акадэміі музыкідзе ў 2015 годзе атрымаў званне доктара навукЛаўрэат шматлікіх узнагарод і адзнак на фартэпіянных конкурсах і фестывалях у Польшчы
 і за мяжой, у тым ліку ў Кіле (Швецыя), Глазга і Лондане, а таксама на Фестывалі польскай піяністыкі ў Слупску і Фестывалі талентаў у ТарновеВыступае на канцэртных пляцоўках у Польшчы
 (Фестываль польскай музыкі ў КракавеФестываль польскай піяністыкі ў СлупскуРадыёфестываль у ВаршавеФестываль “БраваМаэстра” ў сядзібе Падэрэўскіх у Коснай-ДольнайФестываль талентаў у ТарнавеФестываль “Варшаўская восень“, “Варшаўскія музычныя сустрэчы“, Музыка на Вяршынях у ЗакапанэФестывалі польскай музыкі ў КракавеМіжнародных днях кракаўскіх
 кампазітараў), а таксама амаль па ўсёй Еўропена Блізкім Усходзе і ў Японііатрымліваючы выдатныя водгукі.  Ён таксама прымаў удзел у шапэнаўскіх фестывалях у Генце (Бельгія), Вальдэмосе (Маёрка) і Наан (Францыя). Ажыццявіў запісы для Польскага радыё і тэлебачанняСыграў ролю Фрыдэрыка Шапэна ў фільме Японскага тэлебачання.
У 2005 г. 
яго выкананне эцюда мі мажорор. 10 № 3 увайшло у шапэнаўскі дыск побач з самымі выдатнымі польскімі піяністамі і пераможцамі конкурсаў Шапэна. У 2005 годзе разам з Янушам Алейнічакамхорам Гданьскага ўніверсітэта і выдатнымі салістамі ён запісаў “Малую ўрачыстую імшу” Джакама
 Расініякая выконваецца надзвычай рэдка.  У 2010 г. выйшаў альбом фірмы “DUX” з музыкай Гражыны Бацэвіч, у які ўвайшоўсярод іншых, “Фартэпіянны квінтэт № 1” у апрацоўцы для фартэпіяна і камернага аркестраАльбом быў намінаваны на прэмію “Фрыдэрык”.  На працягу многіх гадоў Бартламей Камінэк
 таксама вядзе актыўную канцэртную дзейнасць і выступае з многімі вядомымі артыстамі і камернымі ансамблямі. З 2014 года выступаў з піяністкай Аннай Бочар у фартэпіянным дуэце “CHOPIN PIANO DUO”. Ён з’яўляецца аўтарам аранжыроўкі ўсіх аркестравых твораў Фрыдэрыка Шапэна ў версіі для фартэпіяна са струнным квартэтам,
 
выдадзеных PWM Edition. З 2013 года з’яўляецца мастацкім кіраўніком Міжнароднага фестывалю вакальнай камернай музыкі „Voice&Piano”.  

Scheduled Музыка >Падзея