12.10.2020 Навіны, Рэпартажы з мерапрыемстваў

Канцэрты, лекцыі і майстар-класы ў рамках праекта “POLISH MUSIC EXPERIENCE – BELARUS” / “ПОЛЬСКІ МУЗЫЧНЫ ДОСВЕД – БЕЛАРУСЬ”.

Канцэрты, лекцыі і майстар-класы з удзелам выдатных польскіх выканаўцаў адбыліся ў Мінку з 7 па 9 кастрычніка ў рамках праекта “POLISH MUSIC EXPERIENCE – BELARUS” / “ПОЛЬСКІ МУЗЫЧНЫ ДОСВЕД – БЕЛАРУСЬ”. У Рэспубліканскай гімназіі-каледжы пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі прайшлі семінары і майстар-класы са студэнтамі, а таксама камерныя канцэрты калектыву Cracow Duo – Kalinowski & Szlezer – Ян КАЛІНОЎСКІ (віяланчэль) і Марэк ШЛЕЗЕР (фартэпіяна) і фартэпіяннага дуэта Chopin Piano Duo – Ганна БОЧАР і Бартламей КАМІНЕК.
Праект завяршыўся сімфанічным канцэртам у Беларускай дзяржаўная філармоніі, у якім прыняў удзел Дзяржаўны камерны аркестр Рэспублікі Беларусь, за дырыжорскім пультам выступіў маэстра Павел КОТЛЯ /Pawel Kotla/.
У канцэртных праграмах гучалі творы знакамітых кампазітараў мінулага і сучаснасці: Фрыдэрыка Шапэна, Ігнацыя Яна Падэрэўскага, Вітольда Лютаслаўскага, Кшыштафа Мейера, Дзмітрыя Шастаковіча, Людаміра Ружыцкага, Зыгмунта Стаёўскага, Яўгена Паплаўскага, Марсэля Хыжыньскага, Войцеха Відлака, Рамана Мацееўскага, Томаша Якуба Апалкі.
Праект арганізаваны ў рамках шматгадовай культурнай праграмы да 100-годдзя незалежнасці Польшчы „НЕЗАЛЕЖНАЯ” на 2017-2022 гады і ў рамках праграмы Інстытута Адама Міцкевіча “КУЛЬТУРНЫЯ МАСТЫ” пры падтрымцы Польскага Інстытута ў Мінску.
Scheduled Навіны Рэпартажы з мерапрыемстваў