Прэзентацыя кнігі «Простыя словы. Міхал Анемпадыстаў»
Пабачыла свет беларуска-польская кніга пра Міхала Анемпадыстава, яго жыццё і творчасць «Простыя словы. Міхал Анемпадыстаў». Яго вершы сталіся песнямі, без якіх немагчыма ўявіць сучасную беларускую песню. Яго дызайнерскія, даследчыцкія погляды сягалі далёка за гарызонты звыклых позіркаў. Тэксты да кнігі «Простыя словы. Міхал Анемпадыстаў» блізкія, знаёмыя, сябры і паплечнікі паэта, дызайнера, мастака напісалі праз некалькі месяцаў пасля яго нечаканай і, безумоўна, заўчаснай смерці. На старонках выдання змясціліся яго вершы і песні для “Новага неба” і “Народнага альбома”, успаміны больш як 60 польска-беларускіх аўтараў — творцаў і актывістаў пакалення 90-х., унікальныя фотаздымкі Міхала, яго сяброў і знаёмых, “Магічная мапа” Міхала Анемпадыстава.
Выданне рэалізавана пры падтрымцы Польскага Інстытута ў Мінску.
Прэзентацыя кнігі адбудзецца ў рамках фестывалю «Прадмова» 18 кастрычніка а 19-ай у Палацы мастацтва (вул. Казлова, 3) з удзелам аўтараў і перакладчыкаў тэкстаў з кнігі: Іаланта Кільян, Віктар Корзун, Вольга Бабкова, Святлана Курс, Кася Камоцкая, Лявон Вольскі, Таццяна Нядбай і інш.
Рэгістрацыя https://forms.gle/42SVvXgrMEEbMcFV7