6.11.2020 - 14.11.2020 Кіно, Падзея

KINEMO ONLINE

Міжнародны фестываль нямога кіно і сучаснай музыкі "Кінямо"

6 лістапада у рамках Фестывалю нямога кіно і сучаснай музыкі “KINEMO” адбудуцца анлайн-паказы нямых фільмаў французскага сюррэаліста Мана Рэя “Пакіньце мяне ў спакоі” (1926) і “Марская зорка” (1928) з музыкай кампазітарак Магдалены Горвы Magdalena Gorwa і Монікі Казакевіч у выкананні Five – storey ensemble.

Прагляд будзе магчымы на канале vimeo Польскага інстытута ў Мінску з 6 да 16 лістапада па спасылках:
https://vimeo.com/475435325,
https://vimeo.com/475453256

У 2020 годзе міжнародны фестываль нямога кіно і сучаснай музыкі “Кінямо” сумесна з аб’яднаннем маладых кампазітараў Польшчы Kołо Młodych ZKP упершыню аб’явіў конкурс сярод кампазітараў на стварэнне музыкі да нямых фільмаў. Фіналістамі конкурса сталі чатыры маладыя аўтары з Польшчы і Беларусі, якія напісалі музыку да праграмы кароткаметражных фільмаў французскіх сюрэалістаў, што мелася дэманстравацца ў рамках сёлетняга фэстывалю. На жаль, пандэмія каронавіруса і падзеі, што адбываюцца цягам апошніх месяцаў у абедзвюх краінах, зрабілі немагчымым яго правядзенне ў запланаваным фармаце. У той жа час новыя выклікі – гэта новыя магчымасці. У якасці эксперыменту мы вырашыліся выкласці частку праграмы ў запісы online.

“Кінямо” / Кинемо — адзіны ў Беларусі штогадовы фестываль нямога кіно і сучаснай музыкі, асноўнай задачай якога з’яўляецца папулярызацыя і пераасэнсаванне класікі нямога кіно сродкамі сучаснай музыкі. Апроч сезонных паказаў пад адкрытым небам фестываль на працягу года ладзіць спецыяльныя паказы нямога кіно з жывой музыкай на розных пляцоўках. Фестываль заснаваны праектам Cinemascope і Асацыяцыяй маладых беларускіх кампазітараў.

Koło Młodych Związku Kompozytorów Polskich (Кола Маладых) – аб’яднанне маладых кампазітараў і музыказнаўцаў, якое дзейнічае пры Саюзе кампазітараў Польшчы з 1949 года. Яго асноўная мэта – падрыхтаваць маладых кампазітараў, тэарэтыкаў і музыказнаўцаў да сяброўства ў арганізацыі і творчага ўдзелу ў музычным жыцці. Kołо Młodych з’яўляецца арганізатарам шматлікіх канцэртаў, майстар-класаў і конкурсаў, супрацоўнічае з Міжнародным фестывалем сучаснай музыкі “Варшаўская восень” і Еўрапейскім альянсам кампазітараў.

Five – storey ensemble

Партнёр праекта – Польскі інстытут у Мінску / Instytut Polski w Mińsku

from to
Scheduled Кіно Падзея