🎬УВАГА ❗️Доступ да сённяшняга прагляду мастацкага фільма «МАНУМЕНТ» (2019), рэж. Ягода Шэльц:
https://vimeo.com/479469182/a54f23bb69
HASŁO: IP_MJS_2011
Фільм даступны да прагляду да 24:00 22 лістапада (нядзеля) 2020 г.
Ёсць магчымасць выбару субцітраў на беларускай альбо польскай мове.
Польскі інстытут у Мінску працягвае цыкл сустрэч і кінапаказаў з серыі “Польскае кіно online” – “ЖАНРЫ І ІМЁНЫ”. Будзем далей знаёміць вас з сучасным польскім кіно і яго творцамі, паказваць новыя стужкі і задаваць пытанні аўтарам.
20 лістапада, а 18:00 запрашаем Вас на кінапаказ фільма “МАНУМЕНТ” / “MONUMENT” (2019), рэж. Ягода ШЭЛЬЦ / Jagoda SZELC, а таксама на анлайн-сустрэчу з аўтаркай фільма, адной з самых яскравых і перспектыўных маладых рэжысёрак сучаснай Польшчы, якая адбудзецца на старонцы Польскага Інстытута ў FB https://www.facebook.com/instytutpolski.wminsku. Вядучы – кінакрытык Антон Сідарэнка.
Адразу пасля анлайн-сустрэчы мы апублікуем пароль для бясплатнага абмежаванага прагляду фільма “МАНУМЕНТ” / “MONUMENT” (2019), рэж. Ягода ШЭЛЬЦ / Jagoda SZELC па спасылцы https://vimeo.com/479469182/a54f23bb69 .
Пароль будзе даступны ў каментарах да эфіру, а таксама ў падзеі на FB і на сайце Польскага Інстытута.
Фільм можна будзе паглядзець у арыгінале, а таксама з субцітрамі на беларускай і польскай мове.
“МАНУМЕНТ” / “MONUMENT” (ПОЛЬШЧА, 2019), рэж. Ягода ШЭЛЬЦ / Jagoda SZELC
Дыпломны фільм студэнтаў акцёрскага майстэрства Вышэйшай дзяржаўнай школы кіно, тэлебачання і тэатра імя Леона Шылера ў Лодзі.
Сюрэалістычная гісторыя пра таямнічы гатэль, куды на стажыроўку прызджае група маладых людзей. Яны паступаюць у распараджэнне вопытнай Кіраўніцы і атрымліваюць шэраг дзіўных даручэнняў. Паступова становіцца зразумела, што хлопцы і дзяўчаты знаходзяцца ў дзіўным свеце, дзе не дзейнічаюць звычайныя законы чалавечага жыцця. Фільм атрымаў спецыяльную ўзнагароду ў конкурсе “Іншы погляд” на кінафестывалі ў Гдыні, быў адзаначаны на Кракаўскім фестывалі Off Camerа, а ў студзені 2019 года адбылася міжнародная прэм’ера на кінафестывалі ў Ратэрдаме.
Польскі інстытут у Мінску працягвае цыкл сустрэч і кінапаказаў з серыі “Польскае кіно online” – “ЖАНРЫ І ІМЁНЫ”. Будзем далей знаёміць вас з сучасным польскім кіно і яго творцамі, паказваць новыя стужкі і задаваць пытанні аўтарам.
20 лістапада, а 18:00 запрашаем Вас на кінапаказ фільма “МАНУМЕНТ” / “MONUMENT” (2019), рэж. Ягода ШЭЛЬЦ / Jagoda SZELC, а таксама на анлайн-сустрэчу з аўтаркай фільма, адной з самых яскравых і перспектыўных маладых рэжысёрак сучаснай Польшчы, якая адбудзецца на старонцы Польскага Інстытута ў FB https://www.facebook.com/instytutpolski.wminsku. Вядучы – кінакрытык Антон Сідарэнка.
Адразу пасля анлайн-сустрэчы мы апублікуем пароль для бясплатнага абмежаванага прагляду фільма “МАНУМЕНТ” / “MONUMENT” (2019), рэж. Ягода ШЭЛЬЦ / Jagoda SZELC па спасылцы https://vimeo.com/479469182/a54f23bb69 .
Пароль будзе даступны ў каментарах да эфіру, а таксама ў падзеі на FB і на сайце Польскага Інстытута.
Фільм можна будзе паглядзець у арыгінале, а таксама з субцітрамі на беларускай і польскай мове.
“МАНУМЕНТ” / “MONUMENT” (ПОЛЬШЧА, 2019), рэж. Ягода ШЭЛЬЦ / Jagoda SZELC
Дыпломны фільм студэнтаў акцёрскага майстэрства Вышэйшай дзяржаўнай школы кіно, тэлебачання і тэатра імя Леона Шылера ў Лодзі.
Сюрэалістычная гісторыя пра таямнічы гатэль, куды на стажыроўку прызджае група маладых людзей. Яны паступаюць у распараджэнне вопытнай Кіраўніцы і атрымліваюць шэраг дзіўных даручэнняў. Паступова становіцца зразумела, што хлопцы і дзяўчаты знаходзяцца ў дзіўным свеце, дзе не дзейнічаюць звычайныя законы чалавечага жыцця. Фільм атрымаў спецыяльную ўзнагароду ў конкурсе “Іншы погляд” на кінафестывалі ў Гдыні, а ў студзені 2019 года адбылася міжнародная прэм’ера на кінафестывалі ў Ратэрдаме.