18.11.2020 - 23.11.2020 Літаратура, Падзея

Бібліятэка анлайн расказвае пра акцыю “Czytaj PL”

Бібліятэка Польскага Інстытута ў Мінску зачыненая на каранцін, але наша Бібліятэка анлайн працуе і гэтым разам расказвае пра акцыю Czytaj PL – 12 топавых бясплатных бестселераў, даступных у віртуальнай прасторы ўвесь лістапад.

Czytaj PL– гэта найбуйнейшая чытацкая акцыя ў Польшчы, а магчыма, і ў свеце.

 Cёлета чытацкая акцыя будзе асабліва моцна прысутнічаць у віртуальнай прасторы. У мінулым рэкордным годзе больш за 50 000 карыстальнікаў прачыталі кнігі 130 тысяч разоў! Планка паднятая вельмі высока.

Акцыя мае характар бясплатнай чытальнай залы з бестселерамі: у форме электронных і аўдыякніг. Каб прыняць у ёй удзел, трэба скачаць мабільнае прыкладанне Woblink і з яго дапамогай адсканіраваць QR-код, размешчаны на адным з афіцыяльных плакатаў акцыі. QR-код – гэта ключ да віртуальнай бібліятэкі, дзе вы можаце знайсці топавыя бестселеры.

Акцыя “Czytaj PL” з самага пачатку рэалізуецца як элемент праграмы Кракаў Горад Літаратуры ЮНЕСКА.

Чытаць і слухаць бестселеры можна ўвесь лістапад.

Знайсці QR-код вы можаце на афіцыйнай старонцы акцыі і на плакаце, які мы размяшчаем ніжэй.

Мы хочам таксама расказаць больш пра кнігі ў сёлетняй падборцы акцыі “Czytaj PL”.

Караліна Мацёс. Чорнае Мора

Выдавецтва Wielka Litera

Кніга ў электроннай версіі і ў версіі аўдыякнігі

Яанна з дзяцінства валодае незвычайным дарам, які таксама бывае яе праклёнам. Падчас сямейнай прагулкі па гдыньскім уцёсе адбываецца нешта, што прымушае Яанну і яе мужа хутка вярнуцца дадому. На зваротным шляху яны трапляюць у аўтамабільную аварыю. Яанна прачынаецца ў шпіталі з дыягназам: страсенне мозгу і звязаныя з ім правалы памяці. Дома яна не знаходзіць сваю пяцігадовую дачку. Што здарылася на ўцёсе? Дзе дачка Яанны?

 

Рэмігіуш Мруз. Галасы з тагасвецця

Выдавецтва Filia

Кніга ў электроннай версіі і ў версіі аўдыякнігі

Севярын Заорскі спрабуе зноў наладзіць сваё жыццё, калі ў аддзяленне патамарфалогіі ў Жэроміцах пачынаюць паступаць целы маленькіх дзяцей з наваколля. Ніхто не можа разгадаць загадку смерці маленькіх ахвяр, бо няма ніякіх знакаў таго, што яны былі забітыя. Хто і чаму забівае нявінных дзяцей? І якое дачыненне гэта мае да таямнічых паведамленняў, якія пачынае атрымліваць Заорскі?

 

Марыюш Шчыгель. Няма

Выдавецтва “Dowody na istnienie”

Кніга ў электроннай версіі і ў версіі аўдыякнігі

Няма кагосьці. Няма чагосьці. Няма мінулага. Няма памяці. Няма відэльцаў для сыру. Няма кахання. Няма жыцця. Няма фікцыі. Няма адпаведнага колеру. Няма камісіі. Няма магілы. Няма дзвярных ручак. Няма няма. Суразмоўцамі Шчыгела з’яўляюцца людзі з розных светаў: чэшская паэтка, украінскі салдат, польская бухгалтарка, ізраільская пісьменніца, а таксама яго бацька, з якім аўтар у апошні раз у жыцці выпраўляецца ў Прагу.

 

Міколай Лазіньскі. Штрамер

Wydawnictwo Literackie

Кніга ў электроннай версіі і ў версіі аўдыякнігі

Асабістыя драмы, каханне, здрада і расстанні, свецяцца пустэчамі кішэні і лунаюць мары пра фінансавую ўдачу. Надзея на справядлівы свет, у які непазбежна ўрываецца Халакост. Калі нацыянальныя канфлікты пачынаюць нарастаць, у свет Штрамераў павольна пранікае тое, чаго яны яшчэ не разумеюць. Хоць ужо здагадваюцца. Сугестыўны шматгалосы расповед пра лёс габрэйскай сям’і ў міжваенным Тарнаве. Кніга, якую немагчыма забыць.

 

Дамініка Словік. Зімоўка

Выдавецтва Знак

Кніга ў электроннай версіі і ў версіі аўдыякнігі

Горад у Змарніцкай даліне дыхае таямніцамі. З возера вылавілі цела, бацька кінуў чыноўніцкую працу і стаў варажбітам, а Пчаляр выдрэсіраваў свой рой. Міша ў вольны час прывозіць траўку са Славакіі. Голая Дыгнароўна гуляе ўначы па вуліцах. Мясцовыя жыхары або чакаюць, калі здарыцца чарговы цуд, або ліхаманкава шукаюць скарбы. Цукроўку ўсё шчыльней ахутвае небяспека і ліпкі змрок…

 

Роберт Малэцкі. Заноза

Выдавецтва Czwarta strona

Кніга ў электроннай версіі і ў версіі аўдыякнігі

Ёсць косткі і сляды, якія праліваюць новае святло на таямнічае знікненне пары студэнтаў. Тым не менш маўклівая змова доўжыцца гадамі. Калі ў Гродне пад Хэлмам апускаюцца вячэрнія туманы, камісар Бернард Грос расследуе справу аб знойдзеных у суседнім лесе касцях. Новыя зачэпкі прывядуць яго да загадкавага знікнення пары студэнтаў шаснаццацігадовай даўніны. Праўда аб гэтых падзеях выявіцца пакутлівай.

Якуб Цвек. Вір

Выдавецтва Marginesy

Кніга ў электроннай версіі і ў версіі аўдыякнігі

“Вір” – гэта трылер, дзеянне якога адбываецца ў рэаліях пачатку паводкі 1997 года. Аўтар, удзельнік падзей і актыўны валанцёр, на старанна вымаляваным фоне стварае хвалюючую, часам жахлівую гісторыю пра паскоранае сталенне, разлічваючыся адначасова з настальгіяй дзевяностых гадоў. Гэта дзіўнае спалучэнне серыяла “Stranger Things” і “Яно” Стывена Кінга.

 

Паўліна Хендэль. Вартаўнік

Выдавецтва We need YA

Кніга ў электроннай версіі і ў версіі аўдыякнігі

Аўтар бестселера “Жнец” запрашае вас у новае падарожжа, поўнае дэманаў і цёмных сюрпрызаў. Хуберт прачынаецца ў цёмным і закрытым пакоі, апрануты ў старую кашулю і пацёртыя джынсы. Замест Парыжа ён цяпер знаходзіцца ў ста кіламетрах ад мора… у Польшчы. Выяўляецца, з моманту злашчаснага ад’езду ў Францыю прайшло сем гадоў…

 

Андры Снаер Магнасан. Пра час і ваду

Выдавецтва Karakter

Кніга ў электроннай версіі

Распісаная на шмат галасоў кніга аб’ядноўвае эсэ з рэпартажам, асабістую гісторыю са старажытнаісландскай літаратурай, індуісцкай міфалогіяй і разважаннямі пра абвастрэнне кліматычнай катастрофы. Час – гэта мінулае, але і будучыня, дзе мы будзем жыць у памяці нашых дзяцей і ўнукаў. Вада – гэта ісландскія і гімалайскія леднікі, якія таяць, вада – гэта ўсё больш акісленыя акіяны.

 

Войцех Дрэвняк. Гісторыя без цэнзуры 5. І страшна, і смешна – ПНР

Выдавецтва Znak

Кніга ў электроннай версіі

Камуністы казалі ім, што рабіць і думаць. І што яны рабілі? Менавіта, бо рабіць усё адно не было чаго. У адпачынак не паедзеш, калі тата не выцягнуў талон, каб купіць фіят. Дома нудна – два каналы па тэлевізары і на кожным хлусяць. На вуліцах аператыўнікі СБ і міліцыя з дубінкамі. Чэргі па ўсё, а ў крамах пуста. Тады ў чым справа?! Чаму так шмат людзей згадваюць народную Польшчу са слязьмі ў вачах?!

 

Якуб Малэцкі. Гарызонт

Выдавецтва Sine Qua Non

Кніга ў электроннай версіі і ў версіі аўдыякнігі

Камп’ютэрныя гульні і балгарскі рэп. Манек і Зуза жывуць па суседстве ў варшаўскім раёне Макотаў. Ён, былы сапёр, спрабуе запісаць свае ўспаміны аб місіі ў Афганістане, спадзеючыся, нарэшце, вярнуцца адтуль. Яна, дзіця пакалення Y, вучыцца жыць самастойна і міжволі губляецца ў сямейнай таямніцы. Хоць, здавалася б, іх нішто не звязвае, яны імкнуцца адно да аднаго, бо не могуць і не хочуць захоўваць сувязь з навакольным асяроддзем.

 

Стэфані Шталь. Кахай найлепш, як можаш. Пра мастацтва быць разам.

Выдавецтва Otwarte

Кніга ў электроннай версіі і ў версіі аўдыякнігі

Не чакай, пакуль той адзіны правільны чалавек пастукае ў твае дзверы, ці твой цяперашні партнёр зменіцца і раптам апраўдае ўсе твае чаканні. Гэта не адбудзецца. Не важна, ці ты ўжо з кімсьці, ці толькі думаеш пра гэта – кніга, якую ты трымаеш перад сабой, дапаможа табе зразумець, як шмат могуць даць вашы адносіны з блізкім чалавекам, дзякуючы твайму настрою, і які значны ўплыў на вашы пачуцці і эмоцыі мае сфарміраваная ў дзяцінстве эмацыйнасць і адчувальнасць.

 

Як далучыцца да акцыі “Czytaj PL” 2020?

Крок 1: Усталюй прыкладанне Woblink.

Калі ты з’яўляешся карыстальнікам смартфона або планшэта на базе Android або iOS, зайдзі ў краму Google Play або iStore і загрузі апошнюю версію прыкладання Woblink, а потым усталюй яго. Калі ў цябе ўжо было прыкладанне Woblink, памятай пра тое, што яго трэба абнаўляць!

Крок 2: Знайдзі QR-код і адскануй яго ў прыкладанні!

Калі ты хочаш прыняць удзел у акцыі “Czytaj PL”, табе спатрэбіцца QR-код. Дзе яго знайсці? З прычыны эпідэміялагічнай сітуацыі колькасць плакатаў у гарадах была абмежаваная. Таму QR-код, які мы прадстаўляем…

ТУТ!

Крок 3: Залагінься або зарэгіструйся цалкам бясплатна.

Калі ты ўжо з’яўляешся карыстальнікам Woblink, то можна ўвайсці ў сістэму праз логін і пароль, якім ты карыстаўся або карысталася раней. Калі ты ўпершыню сутыкнуўся Woblink, зарэгіструйся – гэта цалкам бясплатна і вельмі хутка. Дастаткова ўвесці адрас е-mail і прыдумаць пароль (такі, які ты запомніш!).

Крок 4: Выберы кнігу і атрымлівай асалоду ад чытання і праслухоўвання!

Пасля ўваходу ў сістэму або рэгістрацыі прыкладанне павінна перанесці цябе ў “карусель”, з якой можна выбраць адзін з 12 бестселераў, якія будуць дададзеныя на тваю паліцу. Адначасова на паліцы ў цябе можа быць толькі адна кніга з акцыі, але ты можаш памяняць яе ў любы момант.

from to
Scheduled Літаратура Падзея

Студзеньскае паўстанне 🗓

22 студзеня мы адзначаем гадавіну пачатку студзеньскага паўстання, у сувязі з чым Бібліятэка анлайн прапануе звярнуцца да класікі польскай літаратуры.
20 01.2021 26 01.2021 Гісторыя, Літаратура, Падзея

Канцэрт “ЖОЎТЫЯ ЗОРКІ” з нагоды Міжнароднага Дня

24 студзеня ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі адбудзецца канцэрт "Жоўтыя зоркі" з нагоды Міжнароднага Дня Памяці Ахвяр Халакосту.
24 01.2021 Музыка, Падзея