24.11.2020 Літаратура, Падзея

Антоні Эдвард Адынец “Успаміны пра мінулае”

Анлайн-прэзентацыя кнігі 24 лістапада ў рамках цыкла “Месяц польскай літаратуры”.

Гэта першае выданне на беларускай мове ўспамінаў вядомага паэта, ураджэнца Ашмяншчыны Антонія Эдварда Адынца – сябра Адама Міцкевіча, актывіста патаемнага таварыства філарэтаў, якое дзейнічала ў 1817—1823 гг. сярод студэнтаў Віленскага ўніверсітэта.

Калі вы жадаеце даведацца, што пілі віленскія студэнты падчас сваіх майскіх сустрэчаў, каго кахаў, а кім была каханка Адама Міцкевіча, дзе і ў якіх умовах утрымліваліся арыштаваныя па загаду сенатара Навасільцава студэнты – Вы абавязкова мусіце прачытаць гэтую кнігу. Тым больш, што гэта першае каментаванае выданне “Успамінаў пра мінулае”.

Кніга выйшла ў выдавецтве “Лімарыус” у серыі «Наша XIX стагоддзе» пры падтрымцы Генаральнага консульства Рэспублікі Польшча ў Брэсце.

У прэзентацыі прымаюць удзел каментатар мемуараў Аляксандр Фядута, перакладчыца вершаў Адынца (якіх шмат у кнізе) Марыя Мартысевіч, пісьменнік Уладзімір Арлоў і літаратуразнаўца Марына Казлоўская. Мадэратар дыскусіі – Андрэй Хадановіч.

Пачатак наўпроставай трансляцыі а 18-ай гадзіне на старонцы Польскага Інстытута ў Facebook.

Пытанні да выступоўцаў можна будзе задаваць у каментарах да эфіра.

Заходзьце, будзе цікава!

#Заставайсядома  – культура прыйдзе да Цябе!

Scheduled Літаратура Падзея

Студзеньскае паўстанне 🗓

22 студзеня мы адзначаем гадавіну пачатку студзеньскага паўстання, у сувязі з чым Бібліятэка анлайн прапануе звярнуцца да класікі польскай літаратуры.
20 01.2021 26 01.2021 Гісторыя, Літаратура, Падзея

Канцэрт “ЖОЎТЫЯ ЗОРКІ” з нагоды Міжнароднага Дня

24 студзеня ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі адбудзецца канцэрт "Жоўтыя зоркі" з нагоды Міжнароднага Дня Памяці Ахвяр Халакосту.
24 01.2021 Музыка, Падзея