Гэта першае выданне на беларускай мове ўспамінаў вядомага паэта, ураджэнца Ашмяншчыны Антонія Эдварда Адынца – сябра Адама Міцкевіча, актывіста патаемнага таварыства філарэтаў, якое дзейнічала ў 1817—1823 гг. сярод студэнтаў Віленскага ўніверсітэта.
Калі вы жадаеце даведацца, што пілі віленскія студэнты падчас сваіх майскіх сустрэчаў, каго кахаў, а кім была каханка Адама Міцкевіча, дзе і ў якіх умовах утрымліваліся арыштаваныя па загаду сенатара Навасільцава студэнты – Вы абавязкова мусіце прачытаць гэтую кнігу. Тым больш, што гэта першае каментаванае выданне “Успамінаў пра мінулае”.
Кніга выйшла ў выдавецтве “Лімарыус” у серыі «Наша XIX стагоддзе» пры падтрымцы Генаральнага консульства Рэспублікі Польшча ў Брэсце.
У прэзентацыі прымаюць удзел каментатар мемуараў Аляксандр Фядута, перакладчыца вершаў Адынца (якіх шмат у кнізе) Марыя Мартысевіч, пісьменнік Уладзімір Арлоў і літаратуразнаўца Марына Казлоўская. Мадэратар дыскусіі – Андрэй Хадановіч.
Пачатак наўпроставай трансляцыі а 18-ай гадзіне на старонцы Польскага Інстытута ў Facebook.
Пытанні да выступоўцаў можна будзе задаваць у каментарах да эфіра.
Заходзьце, будзе цікава!
#Заставайсядома – культура прыйдзе да Цябе!