25.11.2020 - 2.12.2020 Кіно, Падзея

«Павыявы. Сучаснае польскае кіно» ў кінатэатрах Мінска

З  25 лістапада па 2 снежня 2020 года ў кінатэатрах «Цэнтральны» і «Falcon Club Буцік кіно» пакажуць праграму «Павыявы. Сучаснае польскае кіно». Праект арганізаваны Цэнтрам візуальных і выканаўчых мастацтваў ART CORPORATION пры падтрымцы Польскага інстытута ў Мінску і Інстытута Адама Міцкевіча.

РАЗКЛАД ПАКАЗАЎ

Якім польскі кінематограф стаў пасля смерці Анджэя Вайды? Як яго вядучыя тэмы – гістарычныя хронікі і парадоксы сучаснасці – ўвасабляюцца ў фільмах пост-класічнай эпохі? Глядзім новыя фільмы, адкрываем новыя імёны, сочым за старымі знаёмымі, паглыбляемся ў свет «павыяваў» на прасторах ігравога, дакументальнага і анімацыйнага кіно.

“Павыявы”/ “Powidoki” (2016) – гэта апошняя кінастужка Анджэя Вайды, якая апавядае пра мастака і тэарэтыка мастацтва Уладзіслава Стшэмінскага – ураджэнца Мінска, аднаго з лідэраў польскага авангарда ў міжваенныя гады.

Паглядзець гэтыя карціны можна ў кіназале, дзе з дапамогай шахматнай разсадкі створана сацыяльная дыстанцыя паміж гледачамі. Арганізатары нагадваюць, што галоўны аксэсуар пры паходзе ў кіно – ахоўная маска, якая абавязковая пры наведванні ўсіх грамадскіх месцаў.

from to
Scheduled Кіно >Падзея