З 25 лістапада па 2 снежня 2020 года ў кінатэатрах «Цэнтральны» і «Falcon Club Буцік кіно» пакажуць праграму «Павыявы. Сучаснае польскае кіно». Праект арганізаваны Цэнтрам візуальных і выканаўчых мастацтваў ART CORPORATION пры падтрымцы Польскага інстытута ў Мінску і Інстытута Адама Міцкевіча.
РАЗКЛАД ПАКАЗАЎ
РАЗКЛАД ПАКАЗАЎ
Якім польскі кінематограф стаў пасля смерці Анджэя Вайды? Як яго вядучыя тэмы – гістарычныя хронікі і парадоксы сучаснасці – ўвасабляюцца ў фільмах пост-класічнай эпохі? Глядзім новыя фільмы, адкрываем новыя імёны, сочым за старымі знаёмымі, паглыбляемся ў свет «павыяваў» на прасторах ігравога, дакументальнага і анімацыйнага кіно.
“Павыявы”/ “Powidoki” (2016) – гэта апошняя кінастужка Анджэя Вайды, якая апавядае пра мастака і тэарэтыка мастацтва Уладзіслава Стшэмінскага – ураджэнца Мінска, аднаго з лідэраў польскага авангарда ў міжваенныя гады.
Паглядзець гэтыя карціны можна ў кіназале, дзе з дапамогай шахматнай разсадкі створана сацыяльная дыстанцыя паміж гледачамі. Арганізатары нагадваюць, што галоўны аксэсуар пры паходзе ў кіно – ахоўная маска, якая абавязковая пры наведванні ўсіх грамадскіх месцаў.
from to
Scheduled Кіно Падзея Інтэрактыўны часопіс 🗓
"SZTUKA. Мастацтва вельмі польскае". Выпуск II- 2021.
30
06.2021
31
08.2021
Аб`явы Iнстытута, Мастацтва, Падзея
“Гісторыка-культурная спадчына яўрэяў Беларусі на працягу стагоддзяў”
І Міжнародная анлайн-канферэнцыя
28
06.2021
30
06.2021
Гісторыя, Падзея