10.12.2020 - 31.12.2020 ВІРТУАЛЬНАЯ ГАЛЕРЭЯ МАСТАЦТВА, Мастацтва, Падзея

“ГНЯЗДО” – фотавыстава з нагоды 150-й гадавіны з дня нараджэння Фердынанда Рушчыца

Фатавыстава з сямейнага архіва мастака

   Фердынанд Рушчыц (10.12.1870 – 30.10.1936) – адзін з найбольш вядомых польскіх мастакоў перыяду “Маладой Польшчы”. Нарадзіўся ў 1870 г. у Багданаве, памёр там жа ў 1936 годзе.
   Акрамя жывапісу, займаўся арыгінальнай і прыкладной графікай, сцэнаграфіяй і арганізацыяй культурнага жыцця Вільні. З 1890 г. вывучаў права ў Пецярбургскім універсітэце; мастацкую адукацыю атрымаў у 1892-1897 гадах у Пецярбургскай акадэміі выяўленчых мастацтваў пад кіраўніцтвам І. Шышкіна і А. Куінджы.
   У 1898 годзе ён падарожнічаў па краінах Еўропы, наведаў Берлін, Кёльн, Парыж, Дзюнкерк, Астэндэ, Брусель, Базель, Люцэрну, Лугана, Мілан, Венецыю і Вену. Пасля вяртання на радзіму пражываў у родным Багданаве.
   У 1900 г. уступіў у Таварыства польскіх мастакоў “Sztuka”, з якім рэгулярна выстаўляўся. Ён таксама прадстаўляў свае працы на штогадовых выставах студэнтаў Пецярбургскай акадэміі (да 1900 г.) і ў Варшаўскім таварыстве заахвочвання выяўленчых мастацтваў (з 1899 г.). У 1904-1907 гадах, якія ён правёў у Варшаве, разам з Казімірам Стаброўскім, Ксаверыем Дунікоўскім, Конрадам Кшыжаноўскім і Каралем Ціхім стварыў арганізацыйныя асновы Школы выяўленчых мастацтваў, дзе заняў пасаду прафесара. У 1907/1908 навучальным годзе загадваў кафедрай пейзажа ў Акадэміі выяўленчых мастацтваў у Кракаве.
   У 1908 г. разам з Юзэфам Мехоферам арганізаваў у Вене грандыёзную прэзентацыю польскага мастацтва. Пасяліўшыся ў тым жа годзе ў Вільні, цалкам адмовіўся ад жывапісу на карысць інтэнсіўнай педагагічнай і арганізацыйнай дзейнасці; ініцыяваў шэраг важных для мастацкай культуры Вільні мерапрыемстваў. Займаўся прыкладной графікай, афармляў плакаты, макеты часопісаў і кніг, а таксама тэатральныя касцюмы. Ён унёс значны ўклад у адраджэнне мясцовага тэатра; паставіў “Лілу Венеду” Славацкага (1909), “Арол” Ростанда (1912), “Варшавянку” Выспяньскага (1913), “Кіду” Карніла (1924) і “Лістападаўскую ноч” Віспяньскага (1930).
   Удзельнічаў у працы камісій па ахове помнікаў архітэктуры і ў пасяджэннях Камітэта па будаўніцтве помніка Адаму Міцкевічу ў Вільні. Публікаваў артыкулы пра помнікі Віленшчыны. У перыяд з 1918 па 1919 г. унёс уклад у стварэнне факультэта выяўленчых мастацтваў ва Універсітэце Стэфана Баторыя, дзе яму даручылі абавязкі першага дэкана. Больш падрабязна чытайце на сайце CULTURE.PL – Творцы.

from to
Scheduled ВІРТУАЛЬНАЯ ГАЛЕРЭЯ МАСТАЦТВА Мастацтва Падзея

“Ідзі за мною”: паэзія Цыпрыяна Каміля Норвіда

Сустрэча з цыкла “Санаторый пад клепсідрай”
14 04.2021 Літаратура, Падзея

“Сінатра-Вадэцкі. Вадэцкі-Сінатра” 🗓

Канцэрт анлайн з нагоды Вялікадня
04 04.2021 Музыка, Падзея

Інтэрактыўны часопіс 🗓

"SZTUKA. Мастацтва вельмі польскае". Выпуск I- 2021.
01 04.2021 30 04.2021 Мастацтва, Падзея