16.12.2020 Літаратура, Навіны

„New Books from Poland 2020” – падборка самых цікавых кніг польскіх аўтараў

Рэкламны ролік “New Books from Poland 2020, падрыхтаваны Інстытутам кнігі (Кракаў), з’яўляецца сусветнай візітнай карткай сёлетняй падборкі  самых цікавых і натхняльных кніг польскіх аўтараў, прадстаўленых у англамоўным каталогу „New Books from Poland”.

Каталог “New Books from Poland” – гэта арыентаваны на замежных выдаўцоў выбар навінак з польскага кніжнага рынку. Гэты інструмент, які кожную восень падрыхтоўвае Інстытут кнігі, служыць Інстытуту і польскім выдаўцам і літаратурным агентам для заахвочвання  замежных выдаўцоў выдаваць кнігі польскіх аўтараў у перакладзе на замежныя мовы і, такім шляхам, папулярызацыі роднай літаратуры сярод шырокіх колаў спажыўцоў у свеце.

У гэтым вельмі няпростым для галіны кнігавыдання годзе, калі ў выніку пандэміі былі адмененыя ўсе значныя міжнародныя кніжныя выставы, Інстытут кнігі асаблівую ўвагу надаў пошуку інструментаў, якія дазволяць эфектыўна трапіць да замежных выдаўцоў і чытачоў з пасланнем пра каштоўную і натхняльную прапанову стваральнікаў польскай літаратуры. Вынікам гэтых пошукаў з’яўляецца міжнародная рэкламная кампанія “Новыя кнігі з Польшчы”, якая выкарыстоўвае як традыцыйныя, так і Інтэрнэт-СМІ.

Scheduled Літаратура Навіны