25.12.2020 - 27.12.2020 Кіно, Падзея

Польскае кіно online

Калядны кінапаказ “ЯК КОТ З САБАКАМ” / “JAK PIES Z KOTEM” (2018), 102 хв. Рэжысёр: Януш Кандрацюк. Анлайн-сустрэча з удзелам кінакрытыка Антона Сідарэнкі і гасцей Польскага Інстытута.
🎬УВАГА Доступ да сённяшняга прагляду мастацкага фільма «Як кот з сабакам» (2018), рэж. Януш Кандрацюк:
https://vimeo.com/493859968
HASŁO: JPZK_25.12.20
Фільм даступны да прагляду да 24:00 27 снежня (нядзеля) 2020 г.
Ёсць магчымасць выбару субцітраў на беларускай альбо польскай мове.

Шаноўныя сябры,
🎄🎬🎄 У калядные дні прапануем вам чарговую сустрэчу з цыклу «Польскае кіно online» «Жанры і імёны». Для святочных дзён мы падабралі фільм Януша Кандрацюка “ЯК КОТ З САБАКАМ” (2018). Кранальная сямейная гісторыя заснавана на сапраўдным жыцці двух братоў – знакамітых польскіх кінарэжысёраў Анджэя (1936-2016) і Януша (1943-2019) Кандрацюкоў.
🎥 ❗️🎄25 снежня, а 18:00 🎄❗️ прадставяць стужку і паразважаюць пра каляднае кіно госці Польскага інстытуту ў Мінску:
Рэжысёрка-дакументалістка Ксенія Галубовіч,
Пісьменнік, журналіст, лаўрэат прэміі ім. Ежы Гедройца Ілля Свірын.
Гутарку правядзе кінакрытык Антон Сідарэнка.
🎥 ❗️ Адразу пасля анлайн-сустрэчы мы апублікуем пароль для бясплатнага абмежаванага прагляду фільма “Як кот з сабакам” / “Jak pies z kotem” (2018) па спасылцы https://vimeo.com/493859968.
Пароль будзе даступны ў каментарах да эфіру, а таксама ў падзеі на FB і на сайце Польскага Інстытута.
Фільм можна будзе паглядзець у арыгінале, а таксама з субцітрамі на беларускай і польскай мове.
🎬ЯК КОТ З САБАКАМ” / “JAK PIES Z KOTEM” (2018), 102 хв.
Рэжысёр: Януш Кандрацюк.
Сцэнарый: Януш Кандрацюк і Даменік В. Рэцінгер.
У ролях: Роберт Венцкевіч, Альгерд Лукашэвіч, Бажэна Стахура, Аляксандра Канечна.
Адзін з лепшых польскіх фільмаў апошніх гадоў будзе цікавы гледачу рознага ўзросту і сямейнага становішча.
Апошняя праца рэжысёра Януша Кандрацюка — гэта горкі і праўдзівы вобраз сямейных адносін, натхнённых сапраўднай гісторыяй адносін паміж двума братамі-рэжысёрамі. Жанр трагікамедыі адзін з самых складаных, аднак “Як кошка з сабакам” шчыра здзіўляе сваімі светлымі эмоцыямі.

from to
Scheduled Кіно Падзея

Фільм “Бачыньскі” (Польшча, 2013) 🗓

Паказ у рамках святкавання Года Бачыньскага
15 01.2021 Гісторыя, Кіно, Літаратура, Навіны

“Дай, я памялю, а ты адпачывай” 🗓

На пачатку новага года Бібліятэка анлайн згадвае, з чаго пачыналася польскае пісьменства.
13 01.2021 19 01.2021 Літаратура, Падзея