25 стыпендый для кандыдатаў з Усходняй Еўропы, Балканаў, Каўказа і Цэнтральнай Азіі на двухгадовае паслядыпломнае навучанне ў магістратуры ў перыяд з 1.X.2021 г. да 30.VI.2023 r.
У перыяд з 2000 па 2020 год у праграме прынялі ўдзел у агульнай колькасці каля 400 стыпендыятаў з больш чым 25 краін.
Умовы і падрабязная інфармацыя пра праграму, а таксама патрабаванні, што прад’яўляюцца да кандыдатаў – на сайце www.studium.uw.edu.pl.
ПРАГРАМА РАЗЛІЧАНА на кандыдатаў, якія ўжо маюць пэўныя навуковыя дасягненні і/або вылучаюцца арганізацыйнай актыўнасцю і маюць перспектывы выкарыстання набытых у Польшчы ведаў у краіне паходжання, у розных галінах навуковага жыцця і грамадскай дзейнасці.
У ПРАГРАМУ НАВУЧАННЯ ўваходзяць пытанні гісторыі і сучаснасці Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, Расіі і ўсёй посткамуністычнай прасторы, асаблівая ўвага надаецца гісторыі, нацыянальным і паліталагічным праблемам, разглядаюцца таксама пытанні гісторыі мастацтва, літаратуры, культуры, сацыялогіі, геаграфіі, дэмаграфіі, права, эканомікі і інш. Праграма прадугледжвае таксама вывучэнне адной мовы рэгіёна.
КАМПЛЕКТ ДАКУМЕНТАЎ неабходна адправіць па электроннай пошце да 20 сакавіка 2021 года па адрасе stypendia.studium@uw.edu.pl
STYPENDIA_WSCHODNIE_2021-1