8 лютага 2021 г. (пачатак а 19-ай гадзіне) у Арт-прасторы БДУ (вул. Кастрычніцкая, 10) адбудзецца паказ спектакля “Баладына” (рэж. Андрэй Саўчанка) па аднайменнай п’есе Юльюша Славацкага ў выкананні тэатра “На Балконе”. Спектакль стаў працягам распачатай у верасні мінулага года інсцэнізацыі твора ў межах правядзення акцыі “Нацыянальнае чытанне” («Narodowe Czytanie»).
Прэм’ера адбылася 5 снежня 2020 года.
“Баладына” была завершана ў снежні 1834 года, а выдадзена праз пяць гадоў у Парыжы. Драма паўстала ў эміграцыі падчас дыскусій пра прычыны нядаўняга разгрому лістападаўскага паўстання і дэбатаў аб агульнай гісторыі і будучым лёсе народа. Паэт злучыў у творы рэалізм і фантастыку, засяродзіўшыся на аналізе характараў і ўчынкаў герояў. Расказаная на фоне казачных падзей гісторыя пра дзвюх сясцёр – Баладыну і Аліну – стала вельмі папулярнай. Яна аказала вялікі ўплыў на нацыянальную культуру, а відовішчныя тэатральныя пастаноўкі натхнялі і захаплялі цэлыя пакаленні.
Сёстры Баладына і Аліна жывуць з маці ў беднай хаце ў лесе. Гаплана, каралева возера Гопла, закаханая ў Грабца – каханка Баладыны. З-за сваёй рэўнасці яна ўмешваецца ў чалавечыя справы і блытае лёсы герояў.
Аднойчы служка Гапланы Скерка прыводзіць у лясную хату багатага каралевіча Кіркора. Гаплана спадзяецца, што Кіркор закахаецца ў Баладыну – і тады Грабец застанецца ёй. Аднак воляю Скеркі каралевіч закахаўся ў абедзвюх сясцёр адразу. Каб вырашыць, чыім мужам стане Кіркор, дзяўчаты спаборнічаюць у зборы малін. Кіркор стане мужам той, якая першая назбірае поўны збан. Калі выяўляецца, што выйграла Аліна, Баладына забівае сястру. Адзіным сведкам злачынства з’яўляецца Грабец…
Прага ўлады, павольнае ператварэнне ў сапраўднага злачынцу і зацятая барацьба дабра з ліхам з’яўляюцца асноўнымі матывамі трагедыі.
Пераклад: Лявон Баршчэўскі
Рэжысёр: Андрэй Саўчанка
Акцёры: Кацярына Сірыўля, Іван Патапаў Андрэй Новік, Павел Міхаленя,
Мікола Варабей, Алена Зуй-Вайцехоўская, Паліна Дабравольская, Аляксей Любчанка, Яраслава Федчанка, Аня Рудак
Кампазітар: Канстанцін Яськоў
Сцэнаграфія: Юрый Вінаградаў
Касцюмы: Алеся Яфімік
Грым: Марына Марцінчык
Харэаграфія: Яўген Іваноў
Афіша: Вольга Савіч
Дэкаратар: Агапа Саўчанка
Святло: Сяргей Голік
Гук: Аляксандр Яцкевіч
Відэа: Мікалай Мамінаў, Раман Раманаў
Працягласць спектакля 2 гадзіны 10 хвілінаў з антрактам.
Падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне +375296248902, электроннай пошце: teatrnabalkone@gmail.com ці чаце тэлеграма: t.me/chat_balkon
Кантакты ў сацсетках:
tg: @teatr_na_balkone
fb: https://www.facebook.com/teatrbalkon/
vk: https://m.vk.com/nabalkonebsu
in: teatrbalkon