19.02.2021 - 25.02.2021 Гісторыя, Падзея

Адукацыйная анлайн-гульня “Годнасць, свабода і незалежнасць”

Ці любіце вы адукацыйныя гульні так, як любіць іх Бібліятэка анлайн?

Прапануем вам пазнаёміцца з адукацыйнай анлайн-гульнёй “Годнасць, свабода і незалежнасць. Гэта праект, падрыхтаваны Міністэрствам нацыянальнай адукацыі ў рамках шматгадовай праграмы “НЕЗАЛЕЖНАЯ”. Гульня дапамагае паглыбіць веды пра тое, як Польшча аднаўляла сваю незалежнасць.

Гэта таксама інавацыйны інструмент для настаўнікаў гісторыі на трох узроўнях адукацыі: дашкольная адукацыя (1-3 класы), пачатковая школа (4-8 класы), далейшая адукацыя.

Сама гульня складаецца з 15 місій, якія сваёй тэматыкай адносяцца да перыяду аднаўлення Польшчай незалежнасці і адпавядаюць метадычнай праграме польскіх школ:

  • У гасцях у Дзядулі
  • Мяне завуць Ціхацёмная – Эльжбета Завацка
  • Місія маленькага гімалайца
  • Мэмары-гейм з Юзафам Пілсудскім
  • Адкрый для сябе II Польскую Рэспубліку
  • Вызвалі Рудага
  • Вывучэнне гісторыі ў яе праўдзівым абліччы
  • На агурку праз Польскую Народную Рэспубліку
  • Сучасная Польшча
  • Аб’яднай Польшчу!
  • Пазнаёмся з рознымі культурамі і канфесіямі II Польскай Рэспублікі
  • Шпіёнская місія
  • Дэмантуй помнік Сталіну!
  • Пазнаёмся са штодзённым жыццём у Польскай Народнай Рэспубліцы
  • Машына часу

Місіі для 4-8 класаў маюць 2 узроўні: базавы і пашыраны. Асобна змешчаны місіі на тэму культурнай спадчыны Яна Паўла II.

Вэб-платформа падзелена на дзве зоны: зону гульца, дзе вы можаце ўзяцца за выкананне місіі, і метадычную зону, уваход у якую закрыты на пароль, – гэта закрытая зона для настаўнікаў.

Давайце пачнем прыгоду з гісторыяй, і хай навучанне стане забавай!

 

from to
Scheduled Гісторыя Падзея